Авіля
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
А́віля (па-гішпанску: Ávila) — горад у Гішпаніі, які месьціцца ў аўтаномнай супольнасьці Кастылія і Леон. Адміністрацыйны цэнтар аднайменнай правінцыі. Знаходзіцца на правым беразе ракі Адаха, прытоку ракі Дуэра. Горад разьмешчаны за 110 км на паўночны захад ад Мадрыда і на вышыні 1128 м над узроўнем мора і тым самым зьяўляецца самай высока разьмешчанай сярод сталіц гішпанскіх правінцыяў. Разам з Таледа і Сэговіяй зьяўляецца вядомым турыстычным цэнтрам у навакольлях гішпанскай сталіцы. Ягоны гістарычны цэнтар ўключаны ў Сьпіс сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО
Remove ads
Гісторыя
Паселішча, як лічыцца, заснавана племянем вэтонаў. Рымляне ўмацавалі паселішча, і ў цяперашні час сьляды рымскай эпохі захоўваюцца ў акружанай сьценамі частцы гораду. Вэстготы й арабы практычна не пакінулі сьлядоў свайго знаходжаньня.
У эпоху Рэканкісты Авіля доўгі час знаходзілася «на лініі фронту», падвяргаючыся набегам як хрысьціянаў, гэтак і маўраў, якія імкнуліся забясьпечыць сваю бясьпеку шырокай паласой выпаленай зямлі, у якую ўваходзіла й Авіля. Пасьля XI стагодзьдзя горад канчаткова перайшоў у рукі хрысьціянаў, якія акружылі яго вялікай сьцяной.
Дзякуючы таму, што каралеўскі двор сярэднявечнай Кастыліі часта пераязджаў зь месца на месца, Авіля таксама часам служыла месцам ягонага знаходжаньня. У 1465 годзе кастыльскія магнаты назьдзекаваліся ў Авіля над пудзілам караля Энрыке Бясьсілага.
Авіля зьяўляецца цэнтрам каталіцкай містыкі. Сусьветнай вядомасьцю карыстаецца сьвятая Тэрэза з Авілі, большая частка мошчаў якой расьсеяная па храмах і кляштарам гораду.
Remove ads
Славутасьці
- Гарадзкая сьцяна
- Авільскі сабор
- царква Сан-Хуан-Баўтыста
- манастыр Энкарнасьён
Гарады-сябры
Вонкавыя спасылкі
Авіля — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads