Агародніцкі сельсавет (Шчучынскі раён)

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Шчучынскім раёне Гарадзенскай вобласьці БССР From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Агаро́дніцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Шчучынскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Цэнтар — вёска Агароднікі.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...

Утвораны 12 кастрычніка 1940 году як Халечынскі сельсавет у складзе Жалудоцкага раёну Баранавіцкай вобласьці БССР. Цэнтар — вёска Халечына.

З 20 верасьня 1944 году ў складзе Гарадзенскай вобласьці. 16 ліпеня 1954 году перайменаваны ў Агародніцкі сельсавет, цэнтар перанесены ў вёску Агароднікі[1].

5 чэрвеня 1959 году ў склад Гардзеевіцкага сельсавету перададзена вёска Дзярванцы[2].

З 17 красавіка 1962 году сельсавет у складзе Шчучынскага раёну. 23 сакавіка 1964 году скасаваны, тэрыторыя далучана да Гардзеевецкага сельсавету.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads