Баранавіцкая вобласьць

вобласьць БССР From Wikipedia, the free encyclopedia

Баранавіцкая вобласьць
Remove ads

Бара́навіцкая во́бласьць — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе БССР з 4 сьнежня 1939 па 8 студзеня 1954 году.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...
Remove ads

Стварэньне

Былое Наваградзкае ваяводзтва пасьля ўзьяднаньня Заходняй і БССР пастановай ЦК КП(б)Б «Пра вобласьці і абласныя цэнтры Заходняй Беларусі» ад 19 лістапада 1939 году было ператворанае ў Наваградзкую вобласьць, неўзабаве перайменаваную ў Баранавіцкую. Абласным цэнтрам стаў горад Баранавічы.

Пастановай ЦК КП(б)Б «Аб адміністрацыйным падзеле на тэрыторыі заходніх абласьцей БССР» ад 20 лістапада 1939 году ў Баранавіцкую вобласьць ўвайшлі былыя паветы Польшчы:

Remove ads

Грамады

Дзейнічала з 1949 па 1951 гг. грамада Саюз супольнай справы.

Падзел на раёны

1939

Thumb
Баранавіцкая вобласьць у 1940 годзе

Баранавіцкая вобласьць у 1939 годзе складалася з 26 раёнаў:

  1. Быценскі раён — Быцень
  2. Васілішкаўскі раён — Васілішкі
  3. Валожынскі раён — Валожын
  4. Вярэнаўскі раён — Вярэнаў
  5. Гарадзішчанскі раён — Гарадзішча
  6. Жалудоцкі раён — Жалудок
  7. Зьдзецельскі раён — Зьдзецел
  8. Зэльвенскі раён — Зэльва
  9. Івянецкі раён — Івянец
  10. Іўеўскі раён — Іўе
  11. Казлоўшчынскі раён — Казлоўшчына
  12. Карэліцкі раён — Карэлічы
  13. Клецкі раён — Клецак
  14. Лідзкі раён — Ліда
  15. Любчанскі раён — Любча
  16. Ляхавіцкі раён — Ляхавічы
  17. Мастоўскі раён — Масты
  18. Мірскі раён — Мір
  19. Наваградзкі раён — Наваградак
  20. Навамыскі раён — Новая Мыш
  21. Нясьвіскі раён — Нясьвіж
  22. Радунскі раён — Радунь
  23. Слонімскі раён — Слонім
  24. Стаўпецкі раён — Стоўпцы
  25. Шчучынскі раён — Шчучын
  26. Юрацішкаўскі раён — Юрацішкі

1952

Thumb
Баранавіцкая вобласьць у 1944 годзе

У сувязі з рэарганізацыяй у Баранавіцкай вобласьці засталося 15 раёнаў і горад абласнога падпарадкаваньня (Баранавічы):

  1. Быценскі раён — Быцень
  2. Гарадзішчанскі раён — Гарадзішча
  3. Зьдзецельскі раён — Зьдзецел
  4. Івянецкі раён — Івянец
  5. Казлоўшчынскі раён — Казлоўшчына
  6. Карэліцкі раён — Карэлічы
  7. Клецкі раён — Клецак
  8. Любчанскі раён — Любча
  9. Ляхавіцкі раён — Ляхавічы
  10. Мірскі раён — Мір
  11. Наваградзкі раён — Наваградак
  12. Навамыскі раён — Новая Мыш
  13. Нясьвіскі раён — Нясьвіж
  14. Слонімскі раён — Слонім
  15. Стаўпецкі раён — Стоўпцы

8 студзеня 1954 году вобласьць была ліквідаваная, раёны перададзеныя Берасьцейскай і Менскай вобласьці.

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads