Агульнаадукацыйны ліцэй імя Юзэфа Ігнацыя Крашэўскага (Дарагічын)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Агульнаадукацы́йны ліцэ́й імя Ю́зэфа Ігна́цыя Крашэ́ўскага (па-польску: Liceum Ogólnokształcące im. J.I.Kraszewskiego w Drohiczynie) — адукацыйная ўстанова ў Дарагічыне, якая знаходзіцца на вуліцы Варшаўскай, 51. Названая ў гонар польскага пісьменьніка Юзэфа Крашэўскага.

Хуткія факты Заснаваны, Дырэктар ...
Remove ads

Інфармацыя

Знаходзіцца па адрасе вул. Варшаўская, 51. У склад установы, акрамя агульнаадукацыйнага ліцэю імя Крашэўскага, уваходзіць пачатковая школа імя маршалка Юзэфа Пілсудзкага і гімназія імя Яна Паўла II[2].

Мінуўшчына

Дакладная дата зьяўленьня ў Дарагічыне адукайнае ўстановы невядомая. Аднак у рэестрах Кракаўскае акадэміі XVI стагодзьдзя згадваюцца 8 вучняў з Дарагічыну.

У 1667 року езуіты заняліся расшырэньнем існай тут парафіяльнае школы, у 1747 школа атрымала мураваны будынак і афіцыйную назву Kolegium Drohiciensis. У 1774 року школу па езуітах перанялі піяры, аднак у выніку рэпрэсіяў пасьля здушэньня Лістападаўскага паўстаньня ў 1832 року яна зачыненая расейскімі ўладамі.

Пасьля здабыцьця Польшчай незалежнасьці ў Драгічыне паўстала прыватная гімназія імя Ігнацыя Падзярэўскага, вядомага ўжо на той час кампазытара і тымчасовага прэм’ер-міністра Польшчы. 1 верасьня 1919 пачаўся першы навучальны рок, а ў 1921 гімназія стала дзяржаўнай чатырохкляснай і атрымала імя Ганны Ябланоўскай. У 1933-34 навучальным року да гімназіі і 4-хкляснай пачатковай школы дадаўся двухгадовы ліцэй імя Юзэфа Ігнацыя Крашэўскага. У 1940, ужо ў складзе БССР, уведзеная 10-гадовая адукацыя. Пасьля акупацыі Беларусі Нямеччынай у 1941—1944 дзейнічала падпольнае навучаньне.

Па вайне дзейнасьці школы адноўленая. У 1948-49 навучальным року ўсе тры ўстановы аб’яднаныя ў Агульнаадукацыйную школу пачатковай і ліцэйнай ступеняў. У 1954 школа была зачыненая, у будынку пачала дзейнічаць вучэльня мэталістаў (польск. Metalowa Szkoła Zawodowa). Аднак ужо праз 3 рокі дзякуючы намаганьням грамадзкасьці сярэдняя школа (а з 1968-68 — агульнаадукацыйны ліцэй) у Дарагічыне аднавіла сваю дзейнасьць.

У 1969 року, на 50-рочча дзейнасьці школы, ліцэй атрымаў ад былых выпускнікоў штандар. Акрамя таго, ліцэю было прысвоенае імя Юзэфа Крашэўскага. У 1989 на 70-рочча ў ліцэі была адчыненая памятная дошка памяці палеглых у II сусьветнай вайне настаўнікаў і выхаванцаў.

У 1998 року ліцэй атрымаў новы будынак па вул. Варшаўскай, 51.

Remove ads

Крыніцы і заўвагі

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads