Ягелонскі ўнівэрсытэт

ВНУ ў Кракаве (Польшча) From Wikipedia, the free encyclopedia

Ягелонскі ўнівэрсытэт
Remove ads

Ягело́нскі ўнівэрсытэ́т (па-польску: Uniwersytet Jagielloński, часта скарачаецца як па-польску: UJ), таксама Яга́йлаўскі ўнівэрсытэ́т — польскі ўнівэрсытэт, вышэйшая навучальная ўстанова ў Кракаве, найстарэйшая і адна з самых буйных у Польшчы, адна з найстарэйшых у Эўропе.

Хуткія факты Дэвіз, Дэвіз па-беларуску ...

Ягелонскі ўнівэрсытэт быў заснаваны ў 1364 годзе па ініцыятыве польскага караля Казіміра III Вялікага, а пазьней абноўлены і пашыраны каралевай Ядвігай і князем Ягайлам.

Першапачаткова ўнівэрсытэт называўся Studium Generale, пасьля — Кракаўскай акадэміяй (па-польску: Akademia Krakowska), пазьней — Галоўнай кароннай школай (па-польску: Szkoła Główna Koronna). У XIX стагодзьдзі ўнівэрсытэт атрымаў сваю бягучую назву Ягелонскі, якая падкрэсьлівае сувязь з родам Ягелонаў.

Ад 2005 да 2012 году рэктарам Ягелонскага ўнівэрсытэту быў фізык Караль Мусёл(pl).

Remove ads

Колькасьць студэнтаў

Thumb
Ягелонскі ўнівэрсытэт у Старым горадзе ў Кракаве

Агульная колькасьць студэнтаў складае каля 45 тысячаў, зь іх каля 1500 — замежнікі.

Факультэты

Thumb
Пячатка Кракаўскай Акадэміі часоў Ягайлы
  • Факультэт юрыспрудэнцыі і адміністрацыі (Wydział Prawa i Administracji)
  • Лекарскі факультэт (Wydział Lekarski)
  • Фармацэўтычны факультэт (Wydział Farmaceutyczny)
  • Факультэт аховы здароўя (Wydział Ochrony Zdrowia)
  • Філязофскі факультэт (Wydział Filozoficzny)
  • Факультэт фізыкі, астраноміі і прыкладной матэматыкі (Wydział Fizyki, Astronomii i Informatyki Stosowanej)
  • Гістарычны факультэт (Wydział Historyczny)
  • Філялягічны факультэт (Wydział Filologiczny)
  • Факультэт паланістыкі (Wydział Polonistyki)
  • Факультэт матэматыкі і інфарматыкі (Wydział Matematyki i Informatyki)
  • Факультэт хіміі (Wydział Chemii)
  • Факультэт біялёгіі і навук пра Зямлю (Wydział Biologii i Nauk o Ziemi)
  • Факультэт кіраваньня і сацыяльнай камунікацыі (Wydział Zarządzania i Komunikacji Społecznej)
  • Факультэт міжнародных і палітычных дасьледваньняў (Wydział Studiów Międzynarodowych i Politycznych)
  • Факультэт біяхіміі, біяфізыкі і біятэхналёгіі (Wydział Biochemii, Biofizyki i Biotechnologii)
Remove ads

Кошт навучаньня

Кошт навучаньня складае прыблізна €4000 на год.

Вядомыя выпускнікі

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads