Адам Вайткевіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Адам Вайткевіч (па-польску: Adam Wojtkiewicz; 6 лютага 1796 — 4 студзеня 1870, Вільня) — рымска-каталіцкі дзеяч, біскуп.
Remove ads
Біяграфія
З шляхецкага роду, сын Адама Вайткевіча й Францішкі з Багінскіх. Ахрышчаны 13 лістапада 1796 году ксяндзом Карлам Кшталтам. Высьвечаны на ксяндза ў 1819 годзе. Канонік магілёўскі ад 1845 году, рэктар Менскае сэмінарыі ад 1849 году. 18 сакавіка 1852 году прызначаны менскім біскупам. 22 лютага 1853 году інтранізаваны на менскае біскупства. Пасьля скасаваньня 24 ліпеня 1869 году дыяцэзіі, пераехаў у Вільню, дзе й памёр. Апошняе ягонае біскупскае распараджэньне датуецца 25 ліпеня 1869 году. Пахаваны на могілках Росы ў Вільні.
Папярэднік Матэвуш Ліпскі |
Менскія біскупы 1853—1869 |
Наступнік Зыгмунт Лазінскі |
Remove ads
Вонкавыя спасылкі
Адам Вайткевіч — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads