Адам Матушчык
польска-нямецкі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Адам Матушчык (па-нямецку: Adam Matuschyk, па-польску: Adam Matuszczyk; нар. 14 лютага 1989 году, Глівіцы, Польшча) — польскі футбаліст. З 2010 па 2013 гады бараніў колеры нацыянальнай зборнай Польшчы.
Remove ads
Біяграфія
Ураджэнец Глівіц, у двухгадовым узросьце разам з бацькамі пераехаў у Нямеччыну[4] і паступіў у школу каманды «Мэрцыг», пазьней выступаў за «Дылінген». Улетку 2003 году быў прыняты ў акадэмію «Кёльну» і пачаў трэніроўкі ў складзе другой каманды для падрыхтоўкі да сэзону 2008—2009 гадоў[5]. У першай палове сэзона ён правёў 11 сустрэчаў, 3 лютага 2009 году атрымаў права гуляць за асноўную каманду[6]. Дэбютаваў у складзе клюбу 27 лютага 2010 году ў матчы супраць клюбу «Баер». Першыя галы забіў 10 красавіка 2010 году, аформіўшы дубль у гульні супраць «Гофэнгайму»[7].
Remove ads
Нацыянальная зборная
Нягледзячы на наяўнасьць нямецкага пашпарта, палічыў за лепшае гуляць за зборную Польшчы. Быў выкліканы 19 сьнежня 2009 году для ўдзелу ў таварыскім турніры ў Тайляндзе[8], аднак клюб забараніў яму адпраўляцца ў зборную[9]. 4 траўня 2010 году быў выкліканы для правядзеньня некалькіх таварыскіх сустрэчаў і 29 траўня 2010 году дэбютаваў у матчы супраць зборнай Фінляндыі.
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads