Зборная Фінляндыі па футболе
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Зборная Фінляндыі па футболе — прадстаўляе Фінляндыю на міжнародных футбольных турнірах і ў таварыскіх матчах. Арганізацыяй, якая ажыцьцяўляе кантроль і кіраваньне зборнай, зьяўляецца Футбольная асацыяцыя Фінляндыі. Каманда існуе з 1907 году, была прызнана ФІФА ў 1908 годзе, незважаючы на тое, што краіна на той момант зьяўлялася часткай Расейскае імпэрыі.
Зборная Фінляндыі ніколі не брала ўдзел у чэмпіянатах Эўропы й сьвету, але не важаючы на гэта, найвышэйшым месцам у рэйтынгу зборных для каманды было 30 месца ў пачатку 2000-х гадоў, калі нацыянальную каманду трэнэраваў ангельскі спэцыяліст Рой Годжсан.
Remove ads
Гісторыя
Футбольны зьвяз Фінляндыі быў заснаваны ў 1907 годзе. Фінляндыя ўвайшла ў ФІФА ў 1908 годзе, хоць і ўваходзіла ў той час у склад Расейскай імпэрыі. Футбол у Фінляндыі заўсёды саступаў ў папулярнасьці зімовым відам спорту, лёгкай атлетыцы й аўтаралі, і наўрад ці сытуацыя ў хуткім часе кардынальна зьменіцца. Да 1970-х гадоў блізкасьць фінаў з футболам абмяжоўвалася ў асноўным таварыскімі матчамі з паўночнымі суседзямі, і, хоць з тых часоў яны рэгулярна ўдзельнічаюць у адборачных турнірах да чэмпіянатаў сьвету й Эўропы, зборная асабліва не прагрэсавала. Аднак у 1980 і ў 2008 гадох Фінляндыя была блізкая да выхаду ў фінальную частку чэмпіянату Эўропы. У асобных матчах каманда можа добра сябе праявіць.
Лідэрам каманды па колькасьці згуляных матчаў, забітых галоў зьяўляецца Яры Літманэн, які ўжо скончыў сваю гульнявую кар’еру. У рэйтынгу ФІФА фіны займаюць 83-ю пазыцыю (чэрвень 2013 году).
Remove ads
Вонкавыя спасылкі
Зборная Фінляндыі па футболе — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads