Аданталёгія

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Аданталёгія (ад стар.-грэц. odus, родны склон odontos — зуб і стар.-грэц. logos — навука) — навука, якая вывучае будову, варыяцыі і эвалюцыю зубасківічнай сыстэмы. Аданталёгія разглядае пытаньні, зьвязаныя з анатоміяй, фізыялёгіяй, паталёгіяй і прафіляктыкай захворваньняў органаў жаваньня і падзі, разглядаючы іх у сувязі з агульным станам арганізму чалавека і сацыяльнымі ўмовамі ягонага існаваньня[1].

Тэрапэўтычная аданталёгія ёсьць састарэлым сынонімам стаматалёгіі, разглядае пытаньні лячэньня і прафіляктыкі зубных захворваньняў. Антрапалягічная аданталёгія — кірунак антрапалёгіі, які вывучае эвалюцыйную, расавую і этнічную зьменлівасьць будовы зубной сыстэмы чалавека і ягоных папярэднікаў. Аданталёгія падзяляецца на лекавую і сацыяльную.

Remove ads

Аданталягічныя прыкметы

Прыкметы, якія вывучаюцца аданталёгіяй ёсьць усё біялягічныя ўласьцівасьці зубавай сыстэмы, якія могуць быць выяўленыя пры дапамозе аданталягічных мэтадаў. Яны падзяляюцца на дзьве асноўныя групы — вымяральныя прыкметы (або адантамэтрычныя), гэта значыць тыя, якія могуць быць вымераныя па шэрагу стандартных характарыстыкаў, як то даўжыня, вышыня і іншыя, а таксама апісальныя (або адантаскапічныя) — асобныя варыяцыі і анамаліі будовы і рэльефу зубоў і іхных асобных частак. Асобна Аляксандар Зубаў выдзяляў кірунак аданталёгіі, які вывучае структуру бугарковых узораў на галоўках зубоў — адантагліфіка[2].

Remove ads

Глядзіце таксама

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads