Адвечная песьня (лялечны спэктакль)
лялечны спэктакль From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Адве́чная пе́сьня» — лялечны спэктакль, пастаўлены ў 2004 годзе рэжысэрам Аляксеем Ляляўскім у Беларускім дзяржаўным тэатры лялек па матывах аднайменнай паэмы Янкі Купалы.
Remove ads
Апісаньне
Пастаўлены спачатку як дыплёмная праца студэнтаў Беларускай акадэміі мастацтваў, спэктакль быў неўзабаве перанесены на сцэну Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек, але граўся часьцей не на роднай пляцоўцы, а на замежных фэстывалях.[1] Неаднаразова паказваўся ў Нямеччыне, Нідэрляндах, Польшчы, Швайцарыі, Расеі, Харватыі, Бэльгіі і іншых краінах[2]. На вялікай сцэне тэатру зьявіўся ў студзені 2011 году.[3]
Наватарскі, насычаны як сучаснымі алюзіямі, так і гістарычнымі экскурсамі спэктакль. У адрозьненьне ад драматычнай пастаноўкі паэмы, у якой усьлед за аўтарам паказваецца жыцьцё Селяніна ў дарэвалюцыйнай вясковай рэчаіснасьці, прасякнутай міталягічнымі ўяўленьнямі і каляндарна-абрадавымі рытуаламі, А. Ляляўскі сьмела пераносіць дзеяньне твора ў савецкую эпоху, цалкам адмаўляецца ад міталягічнай вобразнасьці і фальклёрнага арнамэнту на сцэне, пакідаючы яе толькі ў гукавым суправаджэньні (этнатрыё «Троіца»).[1]
![]() |
За аснову была ўзятая ідэя, што ёсьць адныя людзі, якія жывуць, працуюць на зямлі, і існуюць іншыя, якія іх не заўважаюць. На гэтую тэму я напісаў п’есу, якая называлася «Біяграфія», усяго чатыры старонкі. Пасьля было вырашана сумясьціць яе з «Адвечнай песняй» Купалы, якія па сутнасьці маюць агульную тэму. Так мы ўзялі фрагмэнты і паспрабавалі перавесьці паэтычны рад у карцінкі. | ![]() |
— Рэжысэр Аляксей Ляляўскі аб гісторыі стварэньня спэктаклю[2] |
Remove ads
Водгукі
![]() |
Перачытваючы радкі Купалы, Ляляўскі мысьліць стратэгічна: штораз перакідвае гледачоў з эпохі ў эпоху, прымушае думаць і пра тое, што было ды быльлём прарасло, і пра нас — сёньняшніх. Хтосьці схамянецца нечакана: а хіба зьмянілася што? Гумавыя боты на авансцэне; трактары, якія аруць зямлю ў цемры; расада, якую прыбіваюць да ляхаў малатком; сабор, узьведзены на горцы зерня і складзены з пустых бутэлек… Мільгаюць побытавыя карцінкі… Трэба ведаць і разумець сваю гісторыю, каб пасьпяваць счытваць падзеі… А. Ляляўскі ў сваім спэктаклі сьлізгае праз стагодзьдзі. Уздоўж сюжэту Купалавай паэмы. Проста па спрадвечным коле жыцьця. Вясна, мары, вясельле, пахаваньне… Ня «як жыць?» і ня «што рабіць?», а «ці застанецца нешта пасьля нас?» найбольш турбуе яго. | ![]() |
— Тэатральны крытык Людміла Грамыка[4] |
Remove ads
Узнагароды
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads