Адвечная песьня (спэктакль)

спэктакль From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«Адвечная песьня» — спэктакль, пастаўлены рэжысэрам Сяргеем Кавальчыкам у Рэспубліканскім тэатры беларускае драматургіі і прымеркаваны да 120-годзьдзя з дня нараджэньня Янкі Купалы. Прэм’ера адбылася 25 верасьня 2002 году.

Хуткія факты Жанр, Паводле ...
Remove ads

Апісаньне

Спэктакль акрэсьлены пастаноўнікамі як «першая беларуская фольк-рок-опэра».[1]

Акторы

  • Ігар Сігоў — Мужык
  • Тацьцяна Мархель — Маці, Зіма
  • Віктар Багушэвіч — Бацька
  • Алена Баярава, Ганна Палупанава — Жонка
  • Натальля Халадовіч — Бяда
  • Галіна Чарнабаева, Марыя Пятровіч — Доля
  • Сяргей Шымко — Голад, Холад
  • Ганна Маслоўская — Вясна
  • Ігар Вяпшкоўскі — Бязногі салдат
  • Анастасія Баброва — Лета
  • Людміла Сідаркевіч — Вядзьмарка
  • Бэла Шпінер — Восень
  • Максім Паніматчанка — Старэйшы сын
  • Вераніка Буслаева — Нявестка
  • Аляксандар Марчанка, Дзяніс Паршын, Кірыл Навіцкі — Салдаты
  • Андрэй Дабравольскі — Сьвятар
  • Глаша Арыніч, Маша Халадовіч — Дзеці Мужыка
  • Алена Баярава, Ганна Палупанава, Марыя Пятровіч, Надзея Цьвяткова — Сялянкі
Remove ads

Водгукі

« …Пастаноўка скарае магутнай, заразьлівай энэргетыкай, якая знаходзіць жывы водгук у глядзельнае залі. Кола жыцьця працаўніка-беларуса ад нараджэньня да сьмерці вяртае нас да нацыянальных вытокаў…, падводзіць да ўсьведамленьня драматычнага лёсу народу… вобраз Мужыка ў таленавітым выкананьні І. Сігова, … падкрэсьлівае ў яго характары сьветлы, стваральны пачатак. »

— З кнігі «Сучасная беларуская драматургія» (2004)[2]

« Неймаверны захапляльны спэктакль пра тых, хто даваў нам жыцьцё, сілу, гонар і веру, спэктакль пра шлях Беларуса пад гэтым сонцам на гэтай зямлі… Спэктакль, які ўжо праз год пасьля свайго нараджэньня заваяваў Гран-пры на Міжнародным тэатральным фэстывалі «Славянскія тэатральныя сустрэчы». Спэктакль, які шквалам авацый сустрэлі на гастролях у Іркуцку… Убачыўшы яго хоць раз, вы наўрад ці яго забудзеце. »

— Вольга Новік[3]

« Зь першых тактаў музыкі глядач трапляе ў стыхію паэзіі, вакалу, танцу і пантамімы. Нам распавядаюць аб лёсе Чалавека ад нараджэньня да сыходу ў іньшы сьвет. Выканаўца цэнтральнае ролі Мужыка… адразу дорыць адкрыцьцё: бездакорнае валоданьне вершам — якасьць, згубленая сёньня ў тэатры. …Тацьцяна Мархель скарае і голасам, и глыбокім пранікненьнем у сутнасьць народнае песьні, а ўся трупа вельмі ладна і гарманічна падхоплівае. Тая ж трупа вельмі плястычная ў гарэзных танцах. Цікавыя і яркія народныя вобразы ўплеценыя ў дзею спэктаклю, тэмпарытм якога вывераны і няспынна трымае ўвагу гледача. Зладжанасьць усёй дзеі кажа аб разьвітым пачуцьці ансамблю, пачуцьці локцю, а разнастайнасьць сцэнічных сродкаў — аб сынтэтычнасьці. »

— Эвэрт Карсакоў[4]

« Дынамічная, відовішчная рок-опэра «Адвечная песня»… сталася візытоўкай Рэспубліканскага тэатру беларускае драматургіі… Стваральнікі спэктаклю здолелі данесьці да сучаснай моладзевай аўдыторыі паэтычны дух купалаўскага шэдэўра, увесьці гарадзкога гледача ў архаічны ьвет сялянскага побыту, перадаць мэтафізічную сувязь пораў году з асноўнымі этапамі чалавечага жыцьця. Далікатныя, беражлівыя адносіны рэжысэра да тэксту паэмы не перашкодзілі зьяўленню сучасных акцэнтаў (напрыклад, зьяўленню людзей ў супрацьрадыяцыйных касьцюмах з дазыметрамі ў руках), а пэсымістычны купалаўскі фінал увогуле заменены ў спэктаклі на аптымістычны: нават пабачыўшы, што творыцца на сучаснае Беларусі, Мужык не вяртаецца ў труну, а застаецца на зямлі як сімвал незнішчальнасьці і бессмяротнасьці беларускае нацыі, як апора Бацькаўшчыны. Невыпадкова «Адвечная песня» надзвычай спадабалася ўкраінскім гледачам і крытыкам, якія былі прыемна зьдзіўленыя яскравай нацыянальнай формай, выяўленьнем гістарычнага аптымізму і магутнай акторскай энэргетыкай у беларускім спэктаклі. »

— Сяргей Кавалёў[5]

Remove ads

Узнагароды

  • 2003 — дыплём «Найлепшы спэктакль фэстывалю», фэстываль «Славянскія тэатральныя сустрэчы» (Гомель)
  • 2006 — дыплём дырэктара фэстывалю актору І. Сігову «За сцэнічнае ўвасабленьне глыбіні славянскай душы», дыплём калектыву тэатру «За акцёрскі ансамбль», VIII Міжнародны тэатральны фэстываль «Мэльпамена Таўрыі» (Хэрсон, Украіна)
  • 2006 — дыплём актору І. Сігову ад «Народнае газэты», тэатральны конкурс ХІІІ Менскага міжнароднага кінафэстывалю «Лістапад» («Менск»)
  • 2007 — гран-пры IX Міжнароднага тэатральнага фэстывалю «Галасы гісторыі» (Волагда, Расея)
Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads