Адворанскае возера

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Адво́ранскае возера — возера ў Ушацкім раёне Віцебскай вобласьці. Знаходзіцца за 26 км на паўночны ўсход ад Ушачаў, за 200 м ад вёскі Адворня.

Возера
Адворанскае возера
КраінаБеларусь
Плошча0,25 км²
Плошча вадазбору2,3 км²
Максымальная глыбіня7,7 м
Найбольшая даўжыня0,88 км
Найбольшая шырыня0,43 км
Даўжыня берагавой лініі2,15 км
Аб’ём вады0,96 млн м³
Каардынаты55°14′20″ пн. ш. 28°48′0″ у. д.
Адворанскае возера на мапе Беларусі ±
Thumb
Адворанскае возера
Адворанскае возера

Возера знаходзіцца ў басэйне ракі Тураўлянкі. Плошча возера Адворанскае складае 0,25 км². Найбольшая глыбіня возера — 7,7 м. Даўжыня возера — 0,88 км, найбольшая шырыня — 0,43 км. Даўжыня берагавой лініі — 2,15 км. Аб’ём вады ў возеры складае 0,96 млн м³, плошча вадазбору возера — 2,3 км².

Схілы катлавіны возера маюць вышыню 3—5 м. На паўднёвым захадзе вышыня схілаў сягае да 8 м. Берагі возера сплавінныя.

Дно вадаёма высланае сапрапэлеам.

Возера Адворанскаге зарастае надводнай расьліннасьцю да глыбіні 1,5—2 м, шырыня паласы зарастаньня складае да 35 м.

З возера выцякае ручай у возера Янова.

Remove ads

Літаратура

  • Адворанскае возера // Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 31
  • Блакітны скарб Беларусі: Рэкі, азеры, вадасховішчы / Маст.: Ю.А. Тарэеў, У.І. Цярэнцьеў — Мн.: БелЭн, 2007.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads