Ушачы
мястэчка ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уша́чы, Вуша́чы — мястэчка ў Беларусі, на рацэ Ўшачы. Адміністрацыйны цэнтар Ушацкага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 5974 чалавекі[1]. Знаходзяцца за 150 км на захад ад Віцебску, за 36 км ад чыгуначнай станцыі Лепель. Вузел аўтамабільных дарог на Менск, Віцебск, Полацак, Лепель, Глыбокае, Докшыцы.
Remove ads
Ушачы — даўняе магдэбурскае места гістарычнай Полаччыны, якое пэўны час было цэнтрам рэгіёну. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся збудаваны ў стылі барокавага клясыцызму комплекс кляштару дамініканаў з касьцёлам Сьвятога Гераніма, помнік архітэктуры XVIII ст., зруйнаваны супольнымі намаганьнямі расейскіх і савецкіх уладаў.
Remove ads
Назва
Тапонім Ушачы ўтварыўся ад назвы ракі Ўшача, на якой узьнікла паселішча[2]. Тым часам гідронім, імаверна, мае мяшаны склад: фінска-вугорскую аснову і балтыйскі суфікс -ча і азначае 'хуткая вада'[3].
Афіцыйная назва мястэчка — Ушачы, тым часам мясцовыя жыхары таксама ўжываюць іншыя традыцыйныя варыянты найменьня: Вушачы, Вушача, Ушача, Ушач.
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае

Першы пісьмовы ўпамін пра Ўшачы як сяло ў Полацкім ваяводзтве датуецца XVI ст. У гэты час яны знаходзіліся ў валоданьні А. Сялявы[4]. У 1594 годзе паселішча стала цэнтрам воласьці.
У 1624 годзе маёнткам Ушачы валодаў Юзэф Кляноўскі, стольнік полацкі. На 1667 год маёнтак складаўся з трох вёсак; тут была прыстань і карчма, дзеялі царква і манастыр, рэгулярна праводзіліся 2 кірмашы. Наступным гаспадаром Ушачаў у 1672 годзе стаў Давыд Радзімінскі Францкевіч, які ў 1677 годзе разам з жонкай заснаваў у мястэчку базылянскі манастыр. Пазьней мясьцінай валодалі Шчыты, Жабы, Плятэры.
У 1716 годзе падваявода полацкі Геранім Жаба разам з жонкай фундавалі ва Ўшачах касьцёл і кляштар дамініканаў, пры якім дзеялі шпіталь і школа[4]. 23 чэрвеня 1758 году кароль і вялікі князь Аўгуст Сас надаў мястэчку Магдэбурскае права і герб: «у белым полі каля залатой ракі выява Сьвятога Лаўрэна». Адначасна места атрымала права праводзіць таргі ў нядзелі і чацьвяргі, а таксама два кірмашы: першы — на Грамніцы, другі — на дзень Сьвятой Ганны. Кожны з кірмашоў працягваўся 4 тыдні[5].

Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год) Ушачы сталі сталіцай рэшты Полацкага ваяводзтва, якая засталася ў Рэчы Паспалітай. Тут зьбіраліся павятовыя соймікі. У 1787 годзе дамініканы збудавалі ў месьце двухпавярховы мураваны кляштар, а таксама заклалі школку на 6 клясаў.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Ушачы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе сталі заштатным местам Лепельскага павету. У 1805 годзе статус паселішча панізілі да мястэчка, цэнтру воласьці Віцебскай губэрні. У вайну 1812 году тут на кароткі час спыняўся аддзел расейскага генэрала Вітгенштэйна, было некалькі сутычак з францускімі войскамі, пра што як памяць засталіся курганы. На думку доктара гісторыі, прафэсара, дырэктара Цэнтру напалеонаўскіх дасьледаваньняў Фэрнанда Бакура, ува Ўшачах з 22 на 23 ліпеня начаваў імпэратар Напалеон Банапарт[6].
У 1863 годзе дзеля здушэньня нацыянальна-вызвольнага паўстаньня расейскія ўлады зачынілі касьцёл і кляштар дамініканаў ва Ўшачах разам з 3 касьцёламі ў ваколіцах мястэчка (Кублічы, Чашнікі і Палюдовічы). У 1905 годзе па рэлігійнай лібэралізацыі ў Расейскай імпэрыі распачаліся масавыя звароты па вяртаньне касьцёла і кляштару дамініканаў каталікам. У адказ на гэта расейскія ўлады пачалі праводзіць у колішнім касьцёле набажэнствы Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы). У 1908 годзе местачкоўцы дамагліся дазволу на будаваньне новага касьцёла.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Ўшачы занялі войскі Нямецкай імпэрыі[7].
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Ушачы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, у Лепельскі павет («падраён») Віцебскага раёну[8], аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Ўшачы вярнулі БССР, дзе яны сталі цэнтрам раёну Полацкай, з 1935 году Лепельскай акругі. У 1938 годзе паселішча атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу, у Віцебскай вобласьці. У Другую сусьветную вайну з 7 ліпеня 1941 да 29 чэрвеня 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.
26 ліпеня 2002 году афіцыйна зацьвердзілі гістарычны герб Ушачаў, а 28 лютага 2011 году — сьцяг мястэчка.
- Мястэчка на старых здымках
- Рынак. Касьцёл дамініканаў, 1903 г.
- Новы касьцёл Сьвятога Лаўрына, 1913 г.
- Вуліца Царкоўная. Касьцёл дамініканаў, да 1918 г.
- Паштовая кантора, 1920-я гг.
- Вуліца Школьная. Сынагога, 1920-я гг.
- Вуліца Падалецкая. Царква, 1920-я гг.
- Вуліца Далецкая. Касьцёл дамініканаў, 1920-я гг.
- Касьцёл дамініканаў, 1941—44 гг.
Remove ads
Насельніцтва
Дэмаграфія

- XIX стагодзьдзе: 1838 год — 716 чал. (334 муж. і 382 жан.), зь іх шляхты 2 муж. і 2 жан., духоўнага стану каталіцкага 3 муж., духоўнага стану праваслаўнага 1 муж. і 1 жан., мяшчанаў-юдэяў 284 муж. і 333 жан., сялянаў зямянскіх 40 муж. і 45 жан., аднадворцаў 2 муж. і 1 жан., адстаўных салдатаў 2 муж.[9]; 1846 год — 95 чал.; 1892 год — 652 чал.[10]; 1897 год — 1268 чал.
- XX стагодзьдзе: 1939 год — 2046 чал.; 1941 год — 2,7 тыс. чал.; 1 студзеня 1945 году — 1012 чал.; 1969 год — 2459 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2002 год — 6,1 тыс. чал.[11]; 2006 год — 5,8 тыс. чал.; 2008 год — 5,6 тыс. чал.; 2009 год — 5514 чал.[12] (перапіс); 2016 год — 6030 чал.[13]; 2017 год — 5948 чал.[14]; 2018 год — 5974 чал.[1]
Адукацыя
У мястэчку працуюць сярэдняя, дзіцяча-юнацкая спартовая школы, дзіцячая школа мастацтваў, цэнтар пазашкольнай працы зь дзецьмі.
Культура
Дзеюць дом культуры, 2 бібліятэкі, дом рамёстваў. Працуюць 9 калектываў аматарскай мастацкай творчасьці, 2 народныя: клюбы «Вэтэран» і народных майстроў, 1 узорны — дзіцячы хор школы мастацтваў; музэй народнай славы імя У. Лабанка.
Мас-мэдыя
Выдаецца раённая газэта «Патрыёт». У газэце працавалі народны мастак Беларусі Віктар Грамыка, пісьменьнікі Сяргей Законьнікаў і Алег Салтук. Выходзіць два разы на тыдзень — у сераду і суботу. Наклад звыш 3000 асобнікаў.
Забудова
Плян
У 1969 годзе зьявіўся праект забудовы цэнтральнай часткі Ўшачаў. Згодна з генэральным плянам 1977 году цэнтар мястэчка захаваў гістарычны плян. Рэчка Ўшача падзяляе паселішча на 2 часткі. Левы бераг забудоўваецца пераважна індывідуальнымі дамамі сядзібнага тыпу. На правым беразе знаходзіцца адміністрацыйна-грамадзкі цэнтар і асноўная жылая забудова. У цэнтры 2—5-павярховыя дамы. Вытворчая зона разьмяшчаецца на паўднёвы ўсход ад мястэчка.
Вуліцы і пляцы
Афіцыйная назва | Гістарычная назва |
Кастрычніцкая вуліца | Далецкая (Долецкая?) вуліца |
Леніна плошча | Рынак пляц |
Ленінская вуліца | Глыбоцкая вуліца |
Савецкая вуліца | Полацкая вуліца |
? | Кубліцкая вуліца |
? | Падалецкая (Падолецкая?) вуліца |
? | Царкоўная вуліца |
Remove ads
Эканоміка
Прадпрыемствы лясной і дрэваапрацоўчай, лёгкай, харчовай прамысловасьці.
Транспарт
Праз Ушачы праходзяць аўтамабільныя дарогі Р29 (Ушачы — Вялейка), Р113 (Віцебск — Бешанковічы — Ушачы) і Р116 (Ушачы — Лепель).
Турыстычная інфармацыя
Інфраструктура
Дзее Ўшацкі музэй народнай славы імя У. Лабанка[15].
Славутасьці
На ўсходняй ускраіне мястэчка знаходзіцца гарадзішча дняпроўска-дзьвінскай культуры і часоў Русі.
- Касьцёл Сьвятога Лаўрына (1913)
- Могілкі: старыя каталіцкія; юдэйскія
Страчаная спадчына
- Касьцёл Сьвятога Гераніма і кляштар дамініканаў (1796)
- Манастыр базылянаў (XVII ст.)
- Сынагога (XIX ст.)
- Царква Прачыстай Багародзіцы (1857)
Remove ads
Асобы
- Генадзь Аўласенка (нар. 1955) — беларускі паэт, пісьменьнік, драматург
- Рыгор Барадулін (1935—2014) — беларускі паэт, эсэіст, перакладнік
- Анатоль Барышнікаў (нар. 1944) — заслужаны дзяяч навукі Расеі
- Пятрусь Броўка (1905—1980) — беларускі грамадзкі дзяяч, пісьменьнік, паэт і перакладнік
- Васіль Быкаў (1924—2003) — беларускі пісьменьнік
- Еўдакія Лось (1929—1977) — беларуская паэтка
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads