Адміністрацыя Першамайскага раёну (Менск)

управа Менскага гарадзкога выканаўчага камітэту From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Адміністра́цыя Першама́йскага раё́ну Ме́нска — управа Менскага гарадзкога выканаўчага камітэту па Першамайскім раёне Менску.

Хуткія факты Позва, Від ...

На 2021 год мела ў сваім складзе:

  • 6 управаў — 1) адукацыі, 2) дойлідзтва і будаўніцтва, 3) ідэалягічнай працы, культуры і справаў моладзі, 4) сацыяльнай абароны, 5) эканомікі, 6) юрыдычнай і арганізацыйна-кадравай працы;
  • 6 аддзелаў — 1) гандлю і паслугаў, 2) гарадзкой гаспадаркі, 3) жыльлёвай палітыкі, 4) запісу актаў грамадзянскага стану, 5) працы са зваротамі грамадзянаў і юрыдычных асобаў, 6) фінансавы;
  • 2 камісіі — 1) адміністрацыйную, 2) справаў непаўналетніх;
  • бухгальтэрыю і службу аднаго вакна;
  • 4 прадпрыемствы — «Домэнэргасэрвіс Першамайскага раёну Менску», «Жыльлёва-камунальная гаспадарка Першамайскага раёну Менску», «Зелянбуд Першамайскага раёну Менску» і «Рамаўтадар Першамайскага раёну Менску»[2].
Remove ads

Мінуўшчына

За савецкім часам Выканаўчы камітэт Савету народных дэпутатаў Першамайскага раёну Менска меў старшыню, якога зацьвярджаў Савет народных дэпутатаў Першамайскага раёну Менска. Аднак да галасавньня на Савеце мясцовы райкам КПБ зацьвярджаў будучага старшыню на паседжаньні бюро райкаму. Старшыня павінен быў быць:

  • грамадзянін СССР, а пазьней пасьля распаду СССР, грамадзянін Беларусі
  • узрост 18 гадоў і болей
  • мець вопыт кіраваньня ў дзяржаўных установах
  • членства ў КПБ (да распаду СССР)

Былі іншыя патрабаваньні да чалавека, які хацеў быць старшынём райвыканкаму. Напрыклад, вернасьць, паслухмянасьць сваім начальнікам.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads