Ідэалёгія
сукупнасьць ідэяў, што фармуюць мэты, чаканьні ды дзеяньні асобы From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Remove ads
Ідэалёгія (па-грэцку: ἰδεολογία) — сыстэма палітычных, праўных, рэлігійных, маральных, эстэтычных і філязофскіх поглядаў і ідэяў, якія фармуюць сьветаадчуваньне пэўнай сукупнасьці людзей ці асобнага індывіда ў адносінах да рэчаіснасьці ці адзін да аднаго. Ідэалёгія служыць для таго, каб альбо прапанаваць зьмены ў грамадзтве або для захаваньня адданасьці вызначанага набору ідэалаў, калі ў грамадзтве ўжо склаўся канфармізм. Ідэалёгія зьяўляецца сукупнасьцю абстрактных прынцыпаў, якімі грамадзтва карыстаецца ў трактоўцы грамадзкіх справаў, і, такім чынам, яна займае бачнае месца ў палітыцы. Кожная палітычная ці эканамічная тэндэнцыя грунтуецца на пэўнай ідэалёгіі, бяз возірку на тое, выказана яна відавочна ў пэўнай абдуманай сыстэме ці не. Ідэалёгія гэта тое, як грамадзтва бачыць і інтэрпрэтуе сьвет. Згодна Полю Рыкёру, ідэалёгія выступае скажэньнем рэчаіснасьці, легітымізацыяй сыстэмы ўлады, інтэграцыяй сьвету ў нешта цэльнае з дапамогаю сымбалічных сыстэмаў, іманэнтных дзеяньню. Ідэалёгія імкнецца ўзаконіць аўтарытэт улады й парадку: улады — у сэнсе герархічных адносінаў між кіраўнікамі і падначаленымі; парадку — у сэнсе арганічных адносінаў між цэлым і часткаю.
Remove ads
Палітычная ідэалёгія
Палітычная ідэалёгія, як і любая іншая, складаецца спантанна або ствараецца адмыслова з набору ідэалягемаў з мэтай выкананьня ёю галоўнай функцыі, а менавіта: забясьпечваць праходжаньне працэсаў у ахопліваемай ёю вобласьці ў найболей эфэктыўным рэжыме й складнасьці, з вызначаным зададзеным ёю ўтрыманьнем, калі апошняя ўмова ўваходзіць у ідэалёгію, як складальны ейны атрыбут. Варта адрозьніваць ідэалёгію наогул, ад палітычнай у прыватнасьці[1]. Тым больш ад зьмястоўных інтэрпрэтацыяў ейных ідэалягемаў або сувязяў.
Remove ads
Гісторыя
Першапачаткова тэрмін быў уведзены ў Францыі ў канцы XVIII стагодзьдзя Антуанам Дэсьцютам дэ Трасі, які разам з Эт’енам дэ Кандыльякам спрабаваў стварыць навуку аб агульных прынцыпах фармаваньня ідэяў і асноваў чалавечага веданьня. Гэтыя мысьляры спрабавалі зрабіць уплыў на палітыку, якая праводзілся Напалеонам, які лічыў, што яны спрабуюць замяніць палітычную рэальнасьць абстрактнымі сьцьвярджэньнямі, і нэгатыўна паставіўся да высунутых прапановаў.
Remove ads
Тыпы ідэалёгій
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads