Адміністрацыя прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь

дзяржаўная ўстанова Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Адміністра́цыя прэзыдэ́нта Рэспу́блікі Белару́сь — орган дзяржаўнага кіраваньня Беларусі, які забясьпечвае дзейнасьць Прэзыдэнта Беларусі ў вобласьці кадравае палітыкі, ідэалёгіі і права, ажыцьцяўляе падрыхтоўку, выкананьне і кантроль за выкананьнем загадаў Прэзыдэнта.

Хуткія факты Абрэвіятура, Дата ўтварэньня ...
Remove ads

Юрыдычны статус

Адміністрацыя Прэзыдэнта зьяўляецца юрыдычнай асобай, мае пячатку з выяваю Дзяржаўнага гербу Беларусі і сваім найменаваньнем. Да яе галоўных задачаў адносіцца:

  • забясьпячэньне правядзеньня дзяржаўнай кадравай палітыкі і ідэалёгіі;
  • каардынацыя дзейнасьці падпарадкаваных Прэзыдэнту дзяржаўных органаў у вобласьці дзяржаўнай кадравай палітыкі, ідэалёгіі і права;
  • забясьпячэньне ўзаемадзейнасьці Прэзыдэнта з органамі заканадаўчай, выканаўчай і судовай улады;
  • арганізацыйнае, інфармацыйна-аналітычнайе і прававое забясьпячэньне дзейнасьці Прзыдэнта Беларусі[3].
Remove ads

Паўнамоцтвы

Адміністрацыя ўпаўнаважаная на:

  • падрыхтоўку ды забесьпячэньне працы прэзыдэнта;
  • утварэньне адзінага парадку ўліку кіраўнікоў урадавых установаў ды вядзеньне кадравага сьпісу;
  • кіраваньне навучаньнем кіраўнікоў урадавых установаў;
  • узгадненьне вылучэнцаў на пасады;
  • стварэньне парадку адбора й вылучэньня кіраўнікоў урадавых установаў ды запасу кіраўнічых кадраў;
  • агляд грамадзкага ды гаспадарчага стану дзяржавы;
  • падрыхтоўку прапановаў аб спосабах урадаваньня;
  • узгадненьне ідэалягічнага ўзьдзеяньня ва ўрадаваньні ды ў грамадзкіх аб’яднаньнях;
  • забесьпячэньне ўзаемінаў прэзыдэнта з урадам ды ведамствамі ды нагляд за ажыцьцяўленьнем яго намераў;
  • узгадненьне падрыхтоўкі заканадаўчых прапановаў урадавых установаў;
  • прапанову прэзыдэнту аб наглядзе за дзейнасьцю ўраду;
  • збор і ўлік зьвестак аб выкананьні правоў ды свабодаў чалавека й грамадзяніна, аб грамадзянстве, узнагародах ды памілаваньні;
  • забесьпячэньне ўзаемінаў прэзыдэнта з органамі заканадаўчай, выканаўчай ды судовай уладаў і мясцовага самакіраваньня;
  • ацэньваньне заканадаўчых прапановаў да прэзыдэнта;
  • ажыцьцяўленьне мясцовага ўрадаваньня ды падрыхтоўка зьвестак аб грамадзкім ды гаспадарчым разьвіцьці вобласьцяў;
  • узгадненьне ўрадавага вяшчаньня ды агляд грамадзка-палітычнага становішча;
  • вывучэньне грамадзкага меркаваньня ды наладжаньне працы ўрадавых установаў ды прэзыдэнцкай бачыны па апавяшчэньні насельніцтва аб захадах прэзыдэнта;
  • забесьпячэньне ўзаемінаў прэзыдэнта з грамадзкімі аб’яднаньнямі;
  • парадкаваньне праходжаньня, уліку й вынясеньня на разгляд прэзыдэнта ўваходнай перапіскі, вядзеньне справаводзтва ды захоўваньне й наладжаньне выкарыстаньня дакумэнтаў;
  • забесьпячэньне выкананьня парадка падрыхтоўкі ды падачы зьвестак прэзыдэнту ды праверка іх абгрунтаванасьці;
  • давядзеньне дэкрэтаў, указаў ды распараджэньняў прэзыдэнта да ўрадавых установаў;
  • нагляд за выкананьнем пастановаў ды даручэньняў прэзыдэнта;
  • прыём ды разгляд зваротаў грамадзянаў ды юрыдычных асобаў, паведамленьне прэзыдэнту аб найчасьцейшых запытах, нагляд за іх вырашэньнем ды скарачэньнем паўнамоцтваў урадавых установаў;
  • кіраваньне падпарадкаванымі ўстановамі[3].
Remove ads

Кіраўнік Адміністрацыі

Кіраўнік Адміністрацыі прызначаецца і вызваляецца ад пасады ўказам Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь. У главыкіраўніка Адміністрацыі ёсьць намесьнікі, у тым ліку, першы намесьнік. У адсутнасьць кіраўніка Адміністрацыі, яго абавязкі выконвае першы намесьнік. Кіраўнік Адміністрацыі мае права без спэцыяльных на тое паўнамоцтваў выступаць у якасьці прадстаўніка Прэзыдэнта Беларусі ў Палаце прадстаўнікоў і Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Канстытуцыйным судзе[3].

Структура, колькасьць і ўмовы працы

Структура і агульная колькасьць работнікаў Адміністрацыі Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь зацьвярджаецца Прэзыдэнтам Беларусі па прадстаўленьні кіраўніка Адміністрацыі Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь. Колькасьць работнікаў Адміністрацыі Прэзыдэнта складае 176 асобаў[3]. Статут, умовы аплаты працы, дзяржаўнае страхаваньне, матэрыяльна-тэхнічнае, мэдычнае, санаторна-курортнае, пэнсійнае і іншае забясьпячэньне работнікаў Адміністрацыі Прэзыдэнта вызначаюцца ў парадку, усталяваным заканадаўствам. Працай структурных падразьдзяленьняў Адміністрацыяй Прэзыдэнта кіруе Глава Адміністрацыі і яго намесьнікі. Фінансавае, матэрыяльна-тэхнічнае і сацыяльна-бытавое забясьпечаньне дзейнасьці Адміністрацыі Прэзыдэнта ажыцьцяўляецца Кіраўніцтвам справамі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь. Палажэньнем аб Адміністрацыі, прадугледжана магчымасьць стварэньня Калегіі Адміністрацыі і яе кампэтэнцыя.

Структура

  • 1. Кіраўнік Адміністрацыі Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь
  • 2. Першы намесьнік кіраўніка Адміністрацыі Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь
  • 3. Тры намесьнікі кіраўніка Адміністрацыі Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь
  • 4. Памочнікі Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь
  • 5. Галоўнае ўпраўленьне кадравай палітыкі
  • 6. Галоўнае ідэалягічнае ўпраўленьне
  • 7. Галоўнае дзяржаўна-прававое ўпраўленьне
  • 8. Галоўнае арганізацыйнае ўпраўленьне
  • 9. Галоўнае ўпраўленьне па ўзаемаадносінам з органамі заканадаўчай і судовай улады
  • 10. Галоўнае эканамічнае ўпраўленьне
  • 11. Упраўленьне зьнешняй палітыкі
  • 12. Галоўнае ўпраўленьне па рабоце са зьвяртаньнямі грамадзян
  • 13. Ўпраўленьне па ўзаемаадносінам з органамі мясцовага самакіраваньня
  • 14. Канцэлярыя Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь
  • 15. Прыёмная Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь
  • 16. Прэс-служба Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь
  • 17. Сакратарыят кіраўніка Адміністрацыі Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь
  • 18. Аддзел па рабоце з грамадзкімі аб’яднаньнямі
  • 19. Аддзел па пытаньнях грамадзянства і памілаваньня
  • 20. Сэктар навукі
  • 21. Сэктар стратэгіі разьвіцьця сельскай гаспадаркі[3]

Правы і абавязкі кіраўнікоў структурных падразьдзяленьняў

Адказныя работнікі структурных падразьдзяленьняў Адміністрацыі Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь выконваюць ускладзеныя на іх абавязкі ў адпаведнасьці з задачамі і функцыямі структурных падразьдзяленьняў і пасадавымі інструкцыямі.

Кіраўнікі структурных падразьдзяленьняў ажыцьцяўляюць кіраўніцтва іх дзейнасьцю і нясуць пэрсанальную адказнасьць за выкананьне ўскладзеных на іх абавязкаў. У гэтых мэтах яны, у прыватнасьці, маюць права: заклікаць неабходныя дакумэнты ад Апарату Савета Міністраў, міністэрстваў і другіх органаў дзяржаўнага кіраваньня; запрашаць спэцыялістаў для падрыхтоўкі пытаньняў, які падлягаюць разгляду Прэзыдэнтам; удзельнічаць у паседжаньнях і нарадах некаторых дзяржаўных органаў і выступаць на іх; знаёміцца ў межах сваёй кампэтэнцыі з матэрыяламі ў Апараце Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, міністэрствах і іншых рэспубліканскіх органах; паседжаньнях мясцовых выканаўчых і распараджальных органаў, іншымі рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіраваньня, нарадах амеркаваньня пытаньняў, якія ўваходзяць у сфэру іх абавязкаў.[4]

Remove ads

Адрас

  • Менск, вул. К. Маркса, 38[5][6]

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads