Адольф Шніп

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Адольф Шніп (27 студзеня (30 лістапада) 1906, в. Пугачы (сёньня — Валожынскі раён Менскай вобл.) — 4 студзеня 1985, в. Ваўжэньчыцы Ўроцлаўскага павету Ніжнесылескага ваяводзтва, Польшча) — беларускі каталіцкі сьвятар лацінскага і бізантыйскага абрадаў з Таварыства Ісуса, адзін з выдаўцоў беларускага рэлігійнага часопісу «Злучэньне», актыўны дзяяч дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас».

Хуткія факты Імя пры нараджэньні, Род дзейнасьці ...
Remove ads

Паходжаньне

Нарадзіўся на Віленшчыне 30 лістапада 1906[1] у рыма-каталіцкай сям’і Вінцэнта Шніпа. Паводле сьцьверджаньня беларускага пісьменьніка Віктара Шніпа, Адольф Шніп — яго кроўны родзіч[2], ён нарадзіўся і гадаваўся ў яго родных Пугачах Валожынскага р-ну. Меў брата, які таксама быў каталіцкім сьвятаром[3].

Ва Ўсходняй місіі айцоў-езуітаў

Да езуітаў уступіў у Альбярціне 21 лютага 1927 г.[1] На сьвятара бізантыйскага абраду высьвячаны ў Ковелі 16 чэрвеня 1935 г. Належыў да духавенства Віленскай рыма-каталіцкай архідыяцэзіі.

Ва Ўсходняй місіі айцоў-езуітаў у Альбярціне пэўны час быў кіраўніком дому, асыстэнтам кіраўніка навіцыяту (соцыюш магістра навіцыяту), адным з рэдактараў беларускага ўнійнага штомесячніка «Да Злучэньня» / «Злучэньне», які выдавалі беларускія езуіты[1].

У 1937-39 гг. у Вільні быў адміністратарам каталіцкай парафіі Маці Божай Суцяшэньня бізантыйска-славянскага абраду. Гэтай уніяцкай парафіяй апекаваліся езуіты, а для рэлігійных патрэбаў ёй у 1926 быў перададзены былы аўгустынскі касьцёл[4].

Вядома, што ў 1939 быў таксама прэфэктам малой езуіцкай духоўнай сэмінарыі ў Вільні. Праводзіў духоўныя рэкалекцыі для беларускіх студэнтаў, што навучаліся ў Вільні[5].

У 1940-41 гг. у Кракаве прайшоў трэці этап выпрабаваньняў на шляху сваёй духовай фармацыі (звычайна ў езуітаў гэта 8-10 мес.), які прадугледжаны Канстытуцыяй Таварыства Ісуса перад складаньнем вечных зарокаў. Вядома, што затым працаваў на Падляшшы ў Кожухаве[1].

Remove ads

У паваенны час ва Ўроцлаўскай архідыяцэзіі

У пасьляваенны час жыў у Польшчы пад Уроцлавам, служыў у лацінскім абрадзе. Вядома таксама, што 01.07.1946 а. Адольф Шніп зь нейкіх прычынаў пакінуў Таварыства Ісуса[1].

У 1945—1949 гг. быў першым пробашчам шматнацыянальнай парафіі Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі ў Беляве пад Уроцлавам, утворанай на атрыманых пасьля вайны ад немцаў землях. У 1948 вялікая парафія ў Беляве была падзелена на 2 часткі: горная і дольная, пробашчам апошняй быў кс. Адольф Шніп[6].

Наступным месцам служэньня кс. Адольфа Шніпа была парафія Найсьвяцейшага Сэрца Ісуса ў Жаруве (Уроцлаўская архідыяцэзія), дзе ён быў пробашчам у 1951—1953 гг.[7]

Пасьля Жарува ў 2-й палове 1950-ых ён працаваў пробашчам у парафіі Пекары-Ўданін. Быў удзельнікаў усіх зьездаў і канфэрэнцыяў мясцовага каталіцкага дабрачыннага таварыства «Карытас» Уроцлаўскай архідыяцэзіі[8].

Узнагароды і памяць

За актыўную дабрачынную дзейнасьць у часы камуністычнай Польшчы кс. Адольф Шніп згодна з ухвалай Рады дзяржавы быў двойчы ўзнагароджаны «Залатым крыжам заслугі» (другі раз гэтую ўзнагароду атрымаў 19 ліпеня 1954 г. «з нагоды 10-й гадавіны Народнай Польшчы за заслугі ў грамадзкай працы»)[9].

У літургічным календары Легніцкай дыяцэзіі на 2011 год падаеца дзень малітоўнай памяці (дзень сьмерці) кс. Адольфа Шніпа: 4.01.1985 і мясцовасьць, дзе ён пахаваны — Ваўжэньчыцы[10].

У кнізе ўспамінаў супрацоўнікаў «Карытасу» («Księża Caritas. Wspomnienia») зьмешчаны ўспаміны кс. Адольфа Шніпа «Znad Dniepru nad Odrę»[11].

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads