Адрыян Межаеўскі

польскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Адрыян Межаеўскі
Remove ads

Адрыя́н Межае́ўскі (па-польску: Adrian Mierzejewski; нар. 4 лістапада 1986 году, Ольштын, Польшча) — колішні польскі футбаліст, паўабаронца. Мае на сваім рахунку матчы ў складзе нацыянальнай зборнай Польшчы.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбы ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Адрыян зьяўляецца выхаванцам футбольнай школы клюбу «Накі» з Ольштыну. Увесну 2003 году прабіўся ў асноўны склад клюбу, зь якім выступаў да канца сэзона. Узімку 2004 году перайшоў у плоцкую «Віслу», зь якой у сэзоне 2005—2006 гадоў атрымаў перамогу ў Кубку Польшчы. Узімку 2007 году перайшоў у сасноўскае «Заглембе», аднак па заканчэньні сэзону вярнуўся назад у Плоцк. 22 сьнежня 2008 году заключыў трохгадовы кантракт са сталічнай «Палёніяй», 5 сьнежня 2010 году як гулец варшаўскага клюбу стаў уладальнікам прыза «Найлепшы гулец лігі 2010 году» паводле вэрсіі выданьня «Piłka Nożna»[4].

З чэрвеня 2011 году выступаў за турэцкі клюб «Трабзанспор», куды перайшоў за 5,25 млн эўра[5]. Гэты трансфэр стаў самым дарагім у гісторыі Польскай экстраклясы[6], да гэтага моманту самым дарагім гульцом, быў Робэрт Левандоўскі, які каштаваў да сыходу 4,5 млн эўра.

20 чэрвеня 2014 году Мэжэеўскі падпісаў кантракт з клюбам «Аль-Наср» з Саудаўскай Арабіі тэрмінам на 3 гады[7].

Міжнародная

Першы матч за зборную Польшчы правёў 1 сакавіка 2010 году ў гульні супраць зборнай Баўгарыі, Адрыян замяніў Лукаша Пішчэка. Першы гол забіў 5 чэрвеня 2011 году ў браму зборнай Аргентыны й прынёс польскай камандзе перамогу зь лікам 2:1.

Remove ads

Дасягненьні

«Аль-Наср»:

  • Чэмпіён Саудаўскай Арабіі: 2015

«Сыднэй»:

  • Уладальнік Кубка Аўстраліі: 2017

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads