Лукаш Пішчак

польскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Лукаш Пішчак
Remove ads

Лу́каш Пі́шчак (па-польску: Łukasz Piszczek; нар. 3 чэрвеня 1985 году, Чахавіцы-Дзедзіцы, Польшча) — польскі футбаліст, які выступае за клюб «Гачалкавіцы-Здруй». Былы гулец нацыянальнай зборнай Польшчы. Гуляў на пазыцыі крайняга абаронцы ці паўабаронцы.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная кар’ера

У 2001 годзе Лукаш далучыўся да клюбу «Гварак», зь якім ён стаў пераможцам у 2003 годзе польскага моладзевага чэмпіянату. У 2004 годзе ён быў падпісаны «Гэртай» і адразу ж аддадзены ў арэнду ў «Заглембе». З «Заглембе» ён выйграў чэмпіянат лігі сэзону 2006—2007 гадоў.

Восеньню 2007 году «Гэрта» вярнула гульца. Ён забіў свой ​​першы гол у Бундэсьлізе 26 красавіка 2008 году ў матчы супраць «Гановэру».

Пішчак прапусьціў вялікую частку першай паловы сэзону 2008—2009 гадоў з-за траўмы сьцягна, якая ў канчатковым выніку запатрабавала хірургічнага ўмяшаньня. Вярнуўся ў шэрагі клюбу ў лютым 2009 году, але зноў атрымаў невялікую траўму, на гэты раз калена. Нарэшце, да красавіка ўсе ягоныя траўмы скончыліся й ён зноў вярнуўся на поле.

19 траўня 2010 году ў якасьці вольнага агента падпісаў трохгадовае пагадненьне з дортмундзкай «Барусіяй»[4].

Міжнародная кар’ера

Першы раз на поле ў футболцы зборнай Лукаш выйшаў у таварыскім матчы супраць каманды Эстоніі 3 лютага 2007 году.

6 чэрвеня 2008 году ён быў уключаны ў польскую заяўку на Эўра-2008 з-за траўмы Якуба Блашчыкоўскага. Згуляў адзін матч супраць зборнай Нямеччыны, але неўзабаве атрымаў траўму на трэніроўцы й далейшага ўдзелу на Эўра не прыняў[5].

Remove ads

Дасягненьні

«Заглембе»:

«Барусія»:

Асабістае жыцьцё

Ягоны бацька, трэнэр мясцовага футбольнага клюбу, вырашыў прыцягнуць яго да аднаго з вучэбных заняткаў ва ўзросьце 7 гадоў. Ягоны брат Томаш, таксама гуляе ў футбол. Лукаш жанаты з чэрвеня 2009 году[6].

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads