Адрыян I (папа рымскі)
папа рымскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Адрыян I (па-лацінску: Hadrianus I; 700, Рым — 25 сьнежня 795, Рым) — папа рымскі (772–795).
Паходзіў з шляхетнай рымскай сям’і. Скарыстаўся барацьбой франкаў і лянгабардаў для ўзмацненьня папскага прастолу. Церпячы ад лянгабардзкага караля Дэзыдэрыя, Адрыян зьвярнуўся да Карла Вялікага, які прагнаў лянгабардаў у 773 годзе, правёў сьвята Вялікадня ў Рыме ў 774 годзе і павялічыў папскія ўладаньні, падораныя Піпінам у 754 годзе. За паслугі другога паходу (781) супраць лянгабардаў Адрыян зрабіў сыноў Карла Вялікага — Піпіна і Людвіга — каралямі Італіі і Аквітаніі. Падчас іконаборства на Нікейскім саборы (787) Адрыян адстойваў іконапаклоньнікаў, але ня мог супрацьстаяць рашэньням праціўнікаў іконапаклонства. Разам з франкаўскай царквой змагаўся з адапціянізмам.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads