Адэадат I (папа рымскі)

папа рымскі From Wikipedia, the free encyclopedia

Адэадат I (папа рымскі)
Remove ads

Адэадат I (па-лацінску: Adeodatus PP. I; памёр 8 лістапада 618, Рым, Бізантыйская імпэрыя) — папа рымскі з 19 кастрычніка 615 па 8 лістапада 618 году. Нарадзіўся ў Рыме і быў сынам іпадыякана.

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...

Адэадат увёў ва ўжываньне папскія булы, названыя гэтак паводле прыкладзенай сьвінцовай пячаткі. Аб трох гадох ягонага пантыфікату вядома толькі, што ў Рыме ў гэты час адбыліся землятрус, эпідэмія каросты і бунт бізантыйскіх войскаў, незадаволеных адсутнасьцю дараваньня. Карыстаўся вялікім шанаваньнем за падтрымку народу падчас землятрусу і эпідэміі. Ганорыюс I апісваў яго як чалавека простага, пабожнага і мудрага. Лежачы на сьмяротным ложы, ён абвесьціў, што даруе духавенству ўсю сваю маёмасьць. Памёр 8 лістапада 618 году ад чумы і быў пахаваны ў базыліцы Сьвятога Пятра ў Ватыкане.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads