Адэская кінастудыя

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Адэская кінастудыя (па-ўкраінску: Одеська кіностудія) — украінская кінастудыя ў Адэсе, адна зь першых кінастудыяў у Расейскай імпэрыі і СССР.

Хуткія факты Дата ўтварэньня, Тып ...

Гісторыя

У 1907 годзе кінэматаграфіст Мірон Гросман стварыў кінаатэлье «Мірограф» і пачаў здымаць у ім фільмы. У 1914 годзе было створана яшчэ адно атэлье — «Мізрах», у якім былі задзейнічаны акторы габрэйскага тэатру. У 1919 годзе, калі ў горад увайшлі часьці Чырвонай арміі, ваенныя апэратары зьнялі хранікальную стужку «Узяцьце Адэсы».

У 1922 годзе савецкая ўлада нацыяналізавала кінэматограф. Ва Ўкраіне было створана Ўсеўкраінскае фотакінаўпраўленьне (УУФКУ). У Адэсе з прыватных кінапавільёнаў была заснаваная Першая кінафабрыка УУФКУ, якая ў 1923-1929 гадох стала галоўнай ва Ўкраіне. Усяго за савецкі час на кінастудыі было зьнята больш за 350 кінастужак.

У наш час Адэская кінастудыя належыць да вытворцаў нацыянальных фільмаў ва Ўкраіне.

Remove ads

Фільмаграфія (выбранае)

  • 1922 — Голад і барацьба зь ім
  • 1922 — Швэдзкая запалка
  • 1926 — Тарас Шаўчэнка
  • 1956 — Вясна на Зарэчнай вуліцы
  • 1963 — Прыходзьце заўтра...
  • 1966 — Вэртыкаль
  • 1977 — Чароўны голас Джэльсаміна
  • 1978 — д’Артаньян і тры мушкетэры
  • 1979 — Месца сустрэчы зьмяніць нельга
  • 1979 — Цыган
  • 1979 — Прыгоды Электроніка
  • 1981 — Прыгоды Тома Соера і Гэкльбэры Фіна
  • 1983 — Прыгоды Пятрова і Васечкіна
  • 1984 — Зялёны фургон
  • 1985 — У пошуках капітана Гранта
  • 1986 — Вышэй за Радугу
  • 1986 — Мільён у шлюбным кошыку
  • 1987 — Дзесяць неграцянятаў
  • 1988 — Вязень замку Іф
  • 1989 — Мастацтва жыць у Адэсе
  • 1994 — Трынь-брынь
  • 2006 — Эфэкт прысутнасьці
Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads