Д’Артаньян і тры мушкетэры
савецкі фільм 1978 року From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«д’Артанья́н і тры мушкетэ́ры» (па-расейску: Д’Артаньян и три мушкетёра) — папулярны савецкі трохсэрыйны музычна-прыгодніцкі тэлефільм па матывах раману «Тры мушкетэры» Аляксандра Дзюма-бацькі. Рэжысэр — Георгі Юнгвальд-Хількевіч.
Здымкі фільму адбываліся ў 1978 року ў Львове[1], Адэсе, Сьвірскім замку[2], замках у Падгорцах і Хоціне. Тэлепрэм’ера на ЦТ адбылася 25 сьнежня 1979.
У 1990—2000-х роках выйшлі на экраны 3 працягі фільму:
- 1992 — «Мушкетэры праз дваццаць гадоў»
- 1993 — «Тайна каралевы Ганны, або Мушкетэры праз трыццаць гадоў»
- 2008 — «Вяртаньне мушкетэраў, або Скарбы кардынала Мазарыні».
Remove ads
Сюжэт
Бедны гасконскі шляхціч д’Артаньян выпраўляецца ў Парыж, каб трапіць у роту каралеўскіх мушкетэраў. У Мэнге ён натыкаецца на загадкавага чалавека, распачынае бойку і траціць рэкамэндацыйны ліст, адрасаваны графу дэ Трэвілю. У Парыжы ён заўважае таго таямнічага мужчыну і гоніцца за ім. Па дарозе ён штурхае параненага Атоса, выпадкова зьневажае Партоса і Араміса, і ўсе яны па чарзе выклікаюць д’Артаньяна на дуэль. На месцы прызначанай сустрэчы высьвятляецца, што тры мушкетэры — тры сардэчныя сябры, а Араміс і Партос робяцца сэкундантамі Атоса. Дуэль, аднак, перарваная зьяўленьнем нараду гвардзейцаў кардынала пад даводзтвам спадара дэ Жусака. Мушкетэры прымаюць рашэньне чацьвярох атакаваць гвардзейцаў і атрымліваюць перамогу. Пасьля гэтага д’Артаньян становіцца сябрам Атоса, Партоса і Араміса. Чацьвёра сяброў распачынаюць супрацьстаяньне з усемагутным кардыналам Рышэльё і падступнай Мілэдзі, уратоўваюць гонар каралевы Францыі і ўдзельнічаюць у вайне з Ангельшчынай і ў аблозе Ля-Рашэлі. Па сканчэньні аблогі Атос, Партос і Араміс зьбіраюцца пакінуць вайсковую службу, а д’Артаньян становіцца лейтэнантам каралеўскіх мушкетэраў. Сябры дамаўляюцца сустрэцца роўна праз дваццаць гадоў…
- 1-я сэрыя — «Атос, Партос, Араміс і Д’Артаньян»;
- 2-я сэрыя — «Падвескі каралевы»;
- 3-я сэрыя — «Прыгоды працягваюцца».
Remove ads
У ролях
- Міхаіл Баярскі — д’Артаньян
- Веніямін Сьмехаў — Атос
- Валянцін Сьмірніцкі — Портос
- Ігар Старыгін — Араміс (агучваў Ігар Ясуловіч)
- Маргарыта Церахава — Мілэдзі
- Аляксандар Трафімаў — кардынал Рышэльё (агучваў Міхаіл Казакоў, песьні выконваў сам Аляксандар Трафімаў)
- Ірына Алфёрава — Канстанцыя Банасьё (агучвала Настасься Вярцінская, песьні выконвала Алена Дрыяцкая)
- Барыс Клюеў — Рашфор
- Алег Табакоў — кароль Людовік XIII
- Аліса Фрэйндліх — каралева Ганна Аўстрыйская
- Леў Дураў — дэ Трэвіль
- Уладзімер Балён — дэ Жусак
- Алена Цыплакова — Кэці (песьні выконвала Алена Дрыяцкая)
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads