Азэрбайджанская мова

From Wikipedia, the free encyclopedia

Азэрбайджанская мова
Remove ads

Азэрбайджа́нская мова (саманазва: Azərbaycanca, Azərbaycan dili і г.д., вымаўл. [ɑzærbɑjdʒɑn dili]) — адна зь цюрскіх моваў; належыць да агускай групы ў складзе цюрскіх моваў. Распаўсюджаная ў асноўным у Азэрбайджане (дзяржаўная мова краіны), часткова ў Грузіі, Іране, Іраку, Турэччыне. Агульная колькасьць носьбітаў — каля 23 млн чал.[3] Вылучаюцца чатыры групы дыялектаў: усходняя (кубінскі, шэмахінска-бакінскі і іншыя), заходняя (казаскі — па назьве гораду Казах на захадзе Азэрбайджану, карабаскі, гянджынскі і іншыя), паўночная (закатала-каскі, шэкінскі і іншыя) і паўднёвая (ерэванскі, нахічэванскі, ардубадзкі і інш.).

Хуткія факты Ужываецца ў, Рэгіён ...

У фанэтыцы для азэрбайджанскай мовы, у адрозьненьне ад роднасных цюрскіх моваў, характэрная прыдыхальнае вымаўленьне выбухных глухіх зычных на пачатку і канцы слова, паляталізаванае вымаўленьне вэлярных і іх пераход у афрыкаты перад галоснымі пярэдняга шэрагу. Сярод асаблівасьцяў граматыкі — наяўнасьць у афіксаў прэдыкатыўнай формы імя 1-й і 2-й асобы адзіночнага ліку толькі варыянтаў з шырокімі галоснымі, а таксама ўзьнікненьне проціпастаўленьня сучаснасьці і цяперашне-будучага часу.

Remove ads

Гісторыя

Азэрбайджанская мова паходзіць ад мовы агускіх плямёнаў Сярэдняй Азіі 8—10 стагодзьдзяў. Эпас на азэрбайджанскай мове (Кітабі Дэдэ Коркуд) зараджаецца да 11 ст.

Літаратурная традыцыя

Літаратура на азэрбайджанскай мове існуе з 13 ст. на аснове табрыскага і шырванскага дыялектаў, з пачатку 19 ст. (пасьля далучэньня Паўночнага Азэрбайджану да Расеі) – на аснове шэмахінска-бакінскага дыялекту. У пэрыядызацыі літаратурнай мовы пераломнай датай лічыцца выхад у 1875 годзе газэты «Экінчы». Літаратурная мова з 13 ст. да 1875 году апісваецца як мова данацыянальнага пэрыяду (на ёй напісаныя творы клясыкаў азэрбайджанскай літаратуры — Насімі, Фізулі, Хатаі і інш.), а літаратурная мова з 1875 году — як мова нацыянальнага пэрыяду; яна склалася ў творах М.Ф. Ахундава, Г. Зардабі, Дж. Мамэдкулізадэ. Да канчатковага далучэньня ўсходняй часткі Каўказу да Расейскай імпэрыі азэрбайджанская мова (называная расейцамі «татарскай», напрыклад у М. Ю. Лермантава і А. А. Марлінскага) была мовай міжнацыянальных зносінаў і пасьля захоўвала гэтую функцыю ў Паўднёвым Дагестане.

Пачынаючы зь сярэдзіны 19 ст. азэрбайджанская мова ўваходзіла ў навучальную праграму павятовых школаў у Баку, Тыфлісе, Гянджы, Шэкі і іншых гарадох. Да 1929 году пісьмовасьць на азэрбайджанскай мове існавала на арабскай, у 1929—1940 гадах на лацінскай аснове, з 1940 году — на аснове кірылічнай графікі. Азэрбайджанцы Ірану дагэтуль захоўваюць пісьмовасьць на пэрсыдзкай аснове, якая ў сваю чаргу паходзіць ад арабскай.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads