Баку
сталіца Азэрбайджану From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Баку́ (па-азэрбайджанску: Bakı) — сталіца і найбуйнейшы горад Азэрбайджану. Насельніцтва складае крыху больш за 2 мільёны жыхароў (2012 год), такім чынам Баку зьяўляецца самым вялікім паводле колькасьці насельніцтва горадам на беразе Касьпійскага мора і на Каўказе. Баку разьмешчаны на 28 мэтраў ніжэй за ўзровень мора, што робіць яго самай нізкай сталіцай у сьвеце, а таксама самым вялікім горадам у сьвеце, які разьмешчаны ніжэй за ўзровень мора. Афіцыйна, каля 25 адсоткаў усіх жыхароў краіны жывуць у сталічным рэгіёне Баку. Баку падзелена на адзінаццаць адміністрацыйных акругаў і 48 воласьцяў. Сярод іх мястэчкі на астравох у Бакінскай бухце і горад Нэфт-Дашлары, які пабудаваны ў Касьпійскім моры.
Горад зьяўляецца навуковым, культурным і прамысловым цэнтрам Азэрбайджану. Шматлікія значныя азэрбайджанскія ўстановы маюць свае штаб-кватэры ў ім, у тым ліку Дзяржаўная нафтавая кампанія Азэрбайджану, якая ўваходзіць у сьпіс 100 найбуйнейшых кампаніяў[1].
Remove ads
Гаспадарка
У Нарыманаўскім раёне Баку месьцілася Дзяржаўная нафтавая кампанія Азэрбайджанскай Рэспублікі. У Насімінскім раёне — галаўная сядзіба «Азэрбайджанскай чыгункі». У Ясамальскім раёне — «Азэрсэл Тэлекам».
Геаграфія
Баку знаходзіцца на заходнім узьбярэжжы Касьпійскага мора. У навакольлі гораду ёсьць мноства гразевых вульканаў, як то Кейракі, Богх-Богха, Локбатан ды іншыя, і салёных азёраў, як то Бёюк-Шор, Ходасан ды іншыя.
Насельніцтва
Да 1988 году ў Баку пражывала вялікая колькасьць расейцаў, армянаў і габрэяў, што спрыялі культурнай разнастайнасьці гораду. З пачаткам Карабаскай вайны і пагромаў супраць армянаў, пачынаючы са студзеня 1990 году, вялікая частка армянскай дыяспары зьехала з гораду[2].
Ураджэнцы
- Натальля Арсеньнева (1903 — 1997) — беларуская паэтка, перакладніца, драматург
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads