Айзпутэ
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Айзпутэ (па-латыску: Aizpute) — горад у заходняй Латвіі, знаходзіцца ў гістарычным рэгіёне Курляндыі. Зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам Айзпуцкага краю. Праз горад цячэ рака Тэбра. Айзпутэ аддалены ад Ліепаі на 50 км на паўночны ўсход. Колькасьць насельніцтва налічвае каля 5,1 тыс. чалавек.
Remove ads
Гісторыя
У 1248 годзе на месцы будучага Айзпутэ крыжакамі быў пабудаваны замак, а ў 1378 годзе паселішча атрымала Магдэбурскае права. З 1611 да 1795 году горад знаходзіўся ў складзе Рэчы Паспалітай, але пасьля падзелаў трапіў у склад Расейскай імпэрыі. У гэтыя часы горад меў назву Газэнпот. Сучасная назва была атрыманая ў 1917 годзе.
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads