Айман аль-Завахіры
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Айман аль-Завахіры (па-арабску: أيمن الظّواهري, Ayman al-Zawahiri, дакладная трансьлітарацыя ALFB: Åỉmɑn alƵ̑ɑuaeɩri; 19 чэрвеня 1951, Каір, Эгіпет, 31 ліпеня 2022, Кабул, Аўганістан) — лідэр Аль-Каіды, пісьменьнік.
Remove ads
Жыцьцяпіс
Нарадзіўся ў Эгіпце. У 1974 годзе скончыў мэдычны факультэт Каірскага ўнівэрсытэту па спэцыяльнасьці хірург.
У 1970-я гады стаў адным зь лідэраў эгіпецкай экстрэмісцкай групоўкі «Ісламскі джыхад»[7]. У 1981 годзе быў арыштаваны па падазрэньні ў датычнасьці да забойства прэзыдэнта Анвара Садата. Адбыўшы трохгадовае зьняволеньне па абвінавачаньні ў захоўваньні вагняпальнае зброі, Завахіры накіраваўся ў Аўганістан у якасьці маджахеда. Пазьней ачоліў групу прыкладна з тысячы «эгіпецкіх афганцаў», якія далучыліся да ядра «Аль-Каіды».
У Эгіпце Айман аль-Завахіры завочна прысуджаны да сьмяротнага пакараньня. 25 верасьня 2001 году Інтэрпол выдаў ордэр на ягоны арышт. Агенцтва Бі-Бі-Сі называла Завахіры «другім чалавекам у Аль-Каідзе»[8]. Пасьля гібелі Ўсамы бін Ладэна ён стаў «тэрарыстам №1»[9].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads