Кабул

From Wikipedia, the free encyclopedia

Кабул
Remove ads

Кабу́л (па-пэрсыдзку: کابل) — сталіца і самы вялікі горад Аўганістану, вядомы ў старажытнасьці як Артаспана ці Кабура.

Хуткія факты
Thumb
Сучасны Кабул

Разьмяшчаецца на рацэ Кабул, налічвае 2 536 300 жахыроў (2009), якія належаць да розных культур і нацыянальнасьцяў (найбольш пуштунаў, таджыкаў і хазарэйцаў). Горад разьмяшчаецца на вышыні 1808 мэтраў над узроўнем мора.

Упершыню горад узгадваецца ў пачатку 2 стагодзьдзя нашай эры. Пад час арабскіх заваяваньняў быў падначалены халіфу Муравіі І. У 9 стагодзьдзі быў заваяваны Сафарыдамі. У 13 стагодзьдзі зруйнаваны Чынгісханам. Пры Бабуры Кабул стаў сталіцай дзяржавы Вялікіх Маголаў. З 1747 году — у складзе Дуранійскай дзяржавы, з 1773 году становіцца яе сталіцай. Пасьля яе распаду стаў цэнтрам аўганскай дзяржавы. Пад час аўганскіх войнаў ангельцы захапілі Кабул, але вымушаныя былі яго пакінуць у 1842 годзе ў выніку паўстаньня.

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads