Акадэмія МУС Беларусі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Акадэ́мія МУС Белару́сі — вышэйшая навучальная ўстанова Менску, заснаваная ў траўні 1958 годзе ў якасьці Менскай вышэйшай школы міліцыі.
На 2021 год месьцілася ў Савецкім раёне Менску па праспэкце Машэрава, д. 6. Рыхтуе прававедаў (крыміналістаў, сьледчых і судовых мэдыкаў), апэратыўных супрацоўнікаў крымінальнага вышуку, службаў барацьбы з арганізаванай і гаспадарчай злачыннасьцю, турэмнікаў, падаткавікоў і ўчастковых інспэктараў міліцыі. Навучаньне дзённае і завочнае. З 1993 г. ад'юнктура, у тым ліку інстытут суіскальніцтва; дактарантура. Прымае да абароны кандыдацкія і доктарскія дысэртацыі[1]. Мае 18 катэдраў.
Remove ads
Факультэты
- Крымінальна-выканаўчы (да лютага 2000 г.: па падрыхтоўцы супрацоўнікаў папраўча-працоўных установаў і спэцкамэндатураў). Заснаваны 14 красавіка 1993 году. Месьціцца на вул. Ангарская, д. 19. Мае катэдру крымінальна-выканаўчага права.
- Міліцыі. Утварыўся ў лютым 2000 году ў выніку зьліцьця 2 факультэтаў — крымінальнай міліцыі і міліцыі грамадзкай бясьпекі. Знаходзіцца на пр. Машэрава, д. 6. Мае 3 катэдры: 1) адміністратыўнага права і кіраваньня органамі УС, 2) апэратыўна-вышуковай дзейнасьці, 3) тактыка-спэцыяльнай падрыхтоўкі.
- Сьледча-экспэртны. Заснаваны 1 ліпеня 1994 году. Месьціцца на вул. Багратыёна, д. 85. Мае 2 катэдры: 1) крыміналістычных экспэртызаў, 2) расьсьледаваньня злачынстваў.
- Завочнага навучаньня. Утварыўся ў 1979 годзе.
- Павышэньня кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіроўных кадраў. Заснаваны 20 лютага 1986 году. Месьціцца на вул. Ангарская, д. 19.
- Навукова-пэдагагічны. Знаходзіцца на пр. Машэрава, д. 6.
- Права. Заснаваны 1 верасьня 2001 году. Месьціцца на пр. Машэрава, д. 6.
Remove ads
Начальнікі
- Уладзімер Умнягін (1958—1966)
- Пётар Ляднёў (1966—1971)
- Дзям’ян Гаўрыленка (1971—1976)
- Міхаіл Зырын (1976—1987)
- Уладзімер Савічаў (1987—1995)
- Уладзімер Данько (1995—1999)
- Віталь Апанасевіч (1999—2002)
- Юры Яфімчык (2002—2005)
- Юры Мелехавец (2005—2007)
- Іван Сяргей (2008—2009)
- Уладзімір Бачыла (2010—2018)
- Сяргей Дарошка (2019—2021)
- Аляксандар Васільеў (29 ліпеня 2021[2] — 12 сакавіка 2025)
- Аляксандар Астрэйка (з 8 красавіка 2025[3])
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads