Аканьне
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
А́каньне — пераход галосных гукаў [о], [э] ў ненаціскных складах пасьля цьвёрдых зычных у [а]. У беларускай мове — літаратурная норма ((во́йска — вайско́вец, рэ́чка — рачны́)); характэрнае таксама паўднёварасейскім і частцы сярэднерасейскіх гаворак; ненарматыўнае ў паўночных гаворках украінскай і паўночна-ўсходніх гаворках польскай моваў, якія мелі цесны ўплыў з боку беларускай. Аканьне сустракаецца ў радопскіх (смалянскіх і златаградзкіх) гаворках баўгарскай мовы, а таксама ў некаторых дыялектах славенскай мовы.
У беларускіх словах іншамоўнага паходжаньня аканьне звычайна не назіраецца: дэкрэт, рэсурсы.
Аканьне проціпастаўляюць оканьню — адрозьніваньню [о] і [а] ўва ўсіх пазыцыях.
Remove ads
Глядзіце таксама
Літаратура
- Галіна Андарала, Віктар Бекіш, Сяргей Берднік Беларуская мова. Вучэбны дапаможнік для пед. ВНУ / Пад рэд. Ларысы Грыгор’евай. — Менск: Вышэйшая школа, 1994. — 366 с. — 20 000 ас. — ISBN 5-339-00950-5
| Гэта — накід артыкула па лінгвістыцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads