Баўгарская мова

паўднёваславянская мова From Wikipedia, the free encyclopedia

Баўгарская мова
Remove ads

Баўга́рская мова (саманазва: български език) — мова ўсходняй падгрупы паўднёваславянскае групы славянскае галіны індаэўрапейскае сям’і моваў. Дзяржаўная мова Баўгарыі, дзе зьяўляецца моваю большасьці насельніцтва.

Хуткія факты Ужываецца ў, Рэгіён ...

На баўгарскай мове размаўляе большая частка баўгараў у Баўгарыі, пэўная частка іншых этнасаў краіны, а таксама некаторыя прадстаўнікі баўгарскай дыяспары ў сьвеце. Баўгарская мова разгаліноўваецца на вялікую колькасьць дыялектаў, аднымі з найбольш прыкметных асаблівасьцяў дыялектаў зьяўляецца розны лёс стараславянскіх зычных і галосных. Практычна ўсімі баўгарскімі лінгвістамі, а таксама некаторымі лінгвістамі іншых краінаў у якасьці дыялектаў баўгарскае мовы разглядаецца македонская мова (гл. палітычны статус македонскай мовы).

Арэал баўгарскае мовы займае амаль усю тэрыторыю Баўгарыі, некаторыя памежныя раёны Грэцыі й Турэччыны, а таксама некаторыя месцы гістарычнай баўгарскай дыяспары ў такіх краінах як, напрыклад, Украіна, Малдова і Румынія. Баўгары Румыніі размаўляюць на ўласных дыялектах (якія паходзяць з рэгіёну іх расьсяленьня з Баўгарыі), на якіх заснаваная ўласная літаратурная мікрамовабанацкая. У рэгіёнах Грэцыі ля баўгарска-македонскага памежжа, а таксама на паўднёвым захадзе Баўгарыі распаўсюджаныя пераходныя македонска-баўгарскія гаворкі, якія могуць клясыфікавацца як дыялекты македонскай або баўгарскай моваў. Ля межаў Македоніі, Сэрбіі й Македоніі распаўсюджаныя тарлацкія дыялекты — дыялекты, якія некаторымі рысамі збліжаюцца з баўгарскай мовай. Апрача таго, у Сэрбіі пражываюць уласна носьбіты баўгарскай мовы (пры мяжы з Баўгарыяй).

Асноўнае адрозьненьне ад паўднёваславянскіх моваў (і славянскіх наогул) — некаторая ступень аналітычнасьці (напрыклад, постпазыцыйны артыкль), якая, зрэшты, ёсьць і ў македонскай мове.

Літаратурная мова — на аснове цэнтральных дыялектаў Баўгарыі. Пісьмовасьць на кірылічнай аснове, якая сваім складам падобная на расейскі альфабэт (за выняткам некалькіх літараў, адсутных у баўгарскай). Гукавыя значэньні некаторых зь іх адрозьніваюцца: напрыклад, ъ пазначае асаблівы рэдукаваны гук ([ɤ]), щ — [ʃt].

Remove ads

Глядзіце таксама

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads