Акатнік амурскі
від расьлінаў From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Акатнік амурскі, маакія амурская (па-лацінску: Maackia amurensis) — лістападнае дрэва сямейства бабовых.
Remove ads
Батанічнае апісаньне
Вышыня да 15-20 м. Крона густая. Лісьце складанае, няпарнаперыстае. Парасткі і лісьце з шаўковым апушэньнем, што надае дрэву серабрысты колер. Кветкі белыя або крэмавыя, духмяныя, у густых гронках. Плады — плоскія цёмна-бурыя струкі.
Распаўсюджваньне
Радзіма — Кітай, Далёкі Ўсход Расеі. На Беларусі інтрадукаваны як дэкаратыўная расьліна. Вырошчваецца ў парках, садах. Цьвіце ў ліпені.
Выкарыстаньне
Дрэва прыдатнае для ўмацаваньня яроў і адхонаў, драўніна ўстойлівая да гніеньня.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads