Аклагома
штат ЗША From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аклаго́ма (па-ангельску: Oklahoma) — штат на поўдні цэнтральнай часткі ЗША. Насельніцтва 3,451 млн чалавек (27-е месца ў ЗША; 2000 год). Сталіца і найбуйнейшы горад — Аклагома-Сіці. Назва Аклагома паходзіць з індзейскай мовы чокта, у якой яна азначае «чырвоныя людзі». Афіцыйная мянушка — «Штат хапатліўцаў», або «Штат землезахопніка» (па-ангельску: Sooner State).
Remove ads
Геаграфія
Плошча Аклагомы складае 181 196 км² (20-е месца ў ЗША). На ўсходзе штат мяжуе з Арканзасам і Мізуры, на поўдні — з Тэхасам, на захадзе — зь Нью-Мэксыка, на поўначы — з Каларада і Канзасам.
Гісторыя
Да прыходу эўрапейцаў тэрыторыі Аклагомы насялялі індзейскія плямёны — ўічыта, куапа, код і асаге. У XVI стагодзьдзі тут зьявіліся гішпанскія экспэдыцыі. Потым некаторы час тэрыторыю аспрэчвалі Гішпанія і Францыя.
У 1830-х Аклагома, якая мела статус індзейскай тэрыторыі, стала адным зь месцаў, куды перасялялі карэнных жыхароў у адпаведнасьці з Законам аб перасяленьні індзейцаў.
Падчас грамадзянскай вайны розныя плямёны індзейцаў падтрымлівалі розныя бакі. У 1861 годзе шматлікія плямёны, у прыватнасьці чэрокі, чокта і сэмінолы, склалі саюзніцкія дамовы з канфэдэратамі. Пасьля вайны, у 1866 годзе, фэдэральны ўрад вымусіў індзейцаў скласьці новыя дамовы. Вялікая частка індзейскай тэрыторыі перайшла да ўраду ЗША.
Аклагома афіцыйна ўвайшла ў склад ЗША 16 лістапада 1907 году, стаўшы 46-м штатам.
Remove ads
Эканоміка
Аснову эканомікі Аклагомы складае распрацоўка нафтавых і газавых радовішчаў, а таксама сельская гаспадарка і харчовая прамысловасьць.
Гарады
Гарады з колькасьцю жыхароў болей за 20 тысячаў на 1 ліпеня 2004 году | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads