Аксана Цылько
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аксана Мікалаеўна Цылько[1] — Старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Берасьцейскае вобласьці. Яна нарадзілася 16 верасьня 1973 г. у в. Млынок Петрыкаўскага раёна Гомельскае вобласьці. Вучылася ў сярэдняе школе. Скончыла Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію ў 1995 годзе, а затым асьпірантуру Беларускага навукова-дасьледчага інстытута эканомікі і інфармацыі АПК у 1998 годзе. З 1998 г. па 2004 г. — навуковы супрацоўнік, вядучы навуковы супрацоўнік БелНДІ эканомікі і інфармацыі АПК (з 22.06.1999 — БелНДІ аграрнай эканомікі, з 18.03.2003 — дзяржаўная навуковая ўстанова «Інстытут аграрнай эканомікі НАН Беларусі»). З 2004 г. па 2011 г. на пасадзе галоўны спэцыяліст, начальнік аддзела ўправы абласное службы занятасьці насельніцтва Менскага аблвыканкама (з 2007 года ўправа ў складзе камітэта па працы, занятасьці і сацыяльнае абароне Менаблвыканкама), начальнік гэтае ўправы.
Remove ads
КДК
З 2011 г. пачала рабіць у Камітэце дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь на пасадах галоўнага спэцыяліста галоўнае ўправы кантролю за работаю галін сацыяльнае сфэры, намесьніка начальніка ўправы галоўнае ўправы кантролю за працай аграпрамысловага і прыродаахоўнага комплексаў, намесьніка начальніка галоўнае аналітычнае ўправы — начальніка ўправы аналізу і плянаваньня. У студзені 2020 г. прызначана старшынёй Камітэта дзяржаўнага кантролю Берасьцейскае вобласьці. Аб’яўлена Падзяка Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь у 2019 годзе.
Remove ads
Вучоба
- Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (1995 год);
- асьпірантура Беларускага навукова-дасьледчага інстытута эканомікі і інфармацыі АПК (1998 год);
- кандыдат эканамічных навук.
Глядзіце таксама
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads