Петрыкаўскі раён
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пе́трыкаўскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гомельскай вобласьці Беларусі. Петрыкаўскі раён мяжуе з Жыткавіцкім, Каленкавіцкім, Лельчыцкім, Мазырскім, Рудабельскім раёнамі Гомельскай вобласьці і Любанскім раёнам Менскай вобласьці.
Remove ads
Паселішчы
На тэрыторыі раёну разьмешчана 125 населеных пунктаў. Адміністрацыйна, акрамя гораду, раён падзелены на Капаткевіцкі пасялковы і 16 сельскіх саветаў: Бабуніцкі, Галубіцкі, Грабаўскі, Камаровіцкі, Капцэвіцкі, Колкаўскі, Конкавіцкі, Лучыцкі, Ляскавіцкі, Муляраўскі, Мышанскі, Навасёлкаўскі, Петрыкаўскі, Пціцкі, Чалюшчавіцкі.
Насельніцтва
Паводле зьвестак на 2009 год па нацыянальным складзе насельніцтва дзеліцца на беларусаў — 94,3%, расейцаў — 3,5%, украінцаў — 1,3%, іншыя — 0,9%[5].
Адукацыя
У раёне базавыя школы знаходзяцца ў вёсках Рог, Сякерычы, Сялюцічы, Слабада, Сьнядзін, Церабаў, Макарычы, пачатковыя ў вёсках Міхедавічы, Муляраўка, музычныя ў Навасёлках, Мышанцы, Капаткевічах, Петрыкаве, сярэднія ў Брынёве, Грабаве, Капцэвічах, Лучыцах, Новых Галоўчыцах, Бабунічах, Вялаўску, Галубіцы, Залесьсі, Колках, Камаровічах, Конкавічах, Капаткевічах, Курыцічах, Кашэвічах, Ляскавічах, Мышанцы, Навасёлках, Пцічы, Сьмятанічах і Чалюшчавічах і 3 у райцэнтры.
Транспарт
Праз раён праходзіць аднакалейная неэлектрыфікаваная чыгунка Гомель — Берасьце, станцыі з грузавой працай Муляраўка (абслугоўвае райцэнтар і Капцэвічы), іншыя станцыі (фактычна, разьезды) Каржоўка, Пціч, Мышанка, прыпынкі Баррэчча, Бобрыч, Аголічы. Пасажырскія зносіны: дызэль-цягнікі з Калінкавічаў на Жыткавічы, Муляраўку і Пціч, пасажырскія штодзённыя Берасьце — Масква, Гомель, Віцебск, Горадня — Гомель, іншыя Горадня — Кіеў і Сімферопаль. Найбуйнейшая аўтадарога Берасьце — Гомель. Аўтобусныя зносіны штодзённыя Петрыкаў — Муляраўка і Ляскавічы, Капаткевічы — Пціч, Мазыр — Любань. Астатнія рэйсы па днях тыдня, у тым ліку на Менску зь Петрыкава і Капаткевічаў, на Гомель з райцэнтру і Акцябрскага праз Навасёлкі — Капаткевічы, на Мазыр з Кашэвічаў і райцэнтру.
Remove ads
Інфармацыя для турыстаў
Паводле збору помнікаў гісторый і культуры Гомельскай вобласьці цікавымі помнікамі зьяўляюцца ў Петрыкаве Мікалаеўская каменная царква 19 ст, драўляная царква мяжы 17—18 ст. на могілках, хата мяжы 19 і 20 ст., Усьпенская царква ў Кашэвічах 1642 г. Найвышэйшы пункт — г. Каўпак каля в. Чалюшчавічы. Паводле сайту radzima.org, ёсьць прысядзібны парк у Брынёве, у энцыкляпэдыі «Прырода Беларусі» згадваецца геалягічнае агаленьне «Дарашэвічы».
Remove ads
Асобы
- Іван Азёмша, казачнік
- Эма Дмахоўская, фальклярыстка
- Алесь Дудар, паэт, які за верш «Пасеклі край наш папалам» быў расстраляны ў 1937 г.
- Надзея Ляпешка (Папок; нар. 1989) — беларуская вясьлярка на байдарцы. Чэмпіёнка Эўропы 2011, прызэр чэмпіянатаў сьвету і чэмпіянатаў Эўропы. Бронзавы прызэр Алімпіяды ў Лёндане.
- Міхаіл Марыніч (1940—2014) — дзяржаўны і палітычны дзяяч, дыплямат. Ляўрэат Дзяжаўнай прэміі БССР, Ганаровы доктар эканамічных навук, палітвязень.
- Вера Палтаран (1919—1989) — беларуская пісьменьніца і публіцыстка.
- Арыстарх (Станкевіч) (1941—2012) — беларускі праваслаўны святар, архіяпіскап Гомельскі й Жлобінскі (1990—2012). Чалец Міжсаборнай прысутнасьці Расейскае праваслаўнае царквы (ад 2009).
- партызан дзед Талаш
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads