Алег Навіцкі

беларускі касманаўт From Wikipedia, the free encyclopedia

Алег Навіцкі
Remove ads

Але́г Ві́ктаравіч Наві́цкі (нар. 12 кастрычніка 1971 году, Ігумен Менскай вобласьці, Беларуская ССР) — расейскі касманаўт, чалец аддзелу касманаўтаў Цэнтру падрыхтоўкі касманаўтаў. Камандзір касьмічнага карабля «Саюз ТМА-06М», старт якога адбыўся 23 кастрычніка 2012 року.

Хуткія факты Нарадзіўся, Прафэсіі ...
Thumb
Паштовая марка Беларусі «Заваёўнікі космасу, ураджэнцы Беларусі»

Лётчык-касманаўт Расейскай Фэдэрацыі (2014). Герой Расеі (2014).

Remove ads

Жыцьцяпіс

Нарадзіўся 12 кастрычніка 1971 року ў месьце Ігумене (цяпер у Менскай вобласьці). Па сканчэньні сярэдняй школы паступіў у 1988 у Барысаглебскую ВВАВЛ імя Чкалава(ru). У 1994 атрымаў кваліфікацыю «лётчык-інжынэр».

На працягу 10 гадоў праходзіў службу ў Паўночна-Каўкаскай вайсковай акрузе на пасадах лётчыка, старшага лётчыка, намесьніка камандзіра авіяцыйнай эскадрыльлі штурмавога авіяпалка 4-й паветранай арміі і 4-й арміі ВПС і ППА. Засвоіў самалёты Л-39 і Су-25, агульны налёт склаў больш за 600 гадзін. Вайсковы лётчык 2-е клясы.

У 2004—2006 роках навучаўся на камандным факультэце Вайскова-паветранай акадэміі імя Гагарына(ru).

У кастрычніку 2006 року залічаны на пасаду кандыдата ў касманаўты аддзелу Цэнтру падрыхтоўкі касманаўтаў (ЦПК). У 2007—2009 роках праходзіў агульнакасьмічную падрыхтоўку, прайшоў іспыты на «выдатна». 9 чэрвеня 2009 яму была прысвоеная кваліфікацыя касманаўта-выпрабавальніка. У жніўні залічаны на аднайменную пасаду ў атрад ЦПК.

У 2010 годзе прысвоенае званьне палкоўніка, улетку 2012 року звольнены з вайсковай службы ў запас.

У траўні 2012 року быў камандзірам дублюючага экіпажу касьмічнага карабля «Саюз ТМА-04М». Акрамя Алега Навіцкага ў экіпаж уваходзілі Яўген Тарэлкін і Кевін Форд. У верасьні гэты ж склад быў зацьверджаны асноўным экіпажам карабля «Саюз ТМА-06М», які 23 кастрычніка 2012 року стартаваў на Міжнародную касьмічную станцыю ў якасьці ўдзельнікаў асноўнай экспэдыцыі МКС-33.

Remove ads

Узнагароды

  • Герой Расейскай Фэдэрацыі (28 траўня 2014)
  • Лётчык-касманаўт Расейскай Фэдэрацыі (28 траўня 2014)
  • Мэдаль «За адзнаку ў вайсковай службе» I, II, III ступеняў
  • Мэдаль «За вайсковую доблесьць» II ступені
  • Мэдаль «За службу ў Вайскова-паветраных сілах»

Вонкавыя спасылкі

Алег Навіцкісховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads