Алег Нікіфарэнка
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Алег Нікіфарэнка (нар. 17 сакавіка 2001 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца віцебскага МЛ.
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Выхаванец магілёўскага «Дняпра». У 2015 годзе далучыўся да Акадэміі АБФФ, якая функцыянавала на грунце менскай Рэспубліканскай дзяржаўнай вучэльні алімпійскай рэзэрву (РДВАР). У чэрвені 2018 году па заканчэньні навучаньня вярнуўся ў «Дняпро» і стаў выступаць за дубль, аднак ужо ў жніўні таго ж году перайшоў у берасьцейскае «Дынама». У сэзоне 2019 году пачаў прыцягвацца да асноўнай каманды дынамаўцаў, у складзе якіх дэбютаваў у Найвышэйшай лізе 25 траўня 2019 году, выйшаўшы на поле ў другім тайме ў матчы супраць гарадзенскага «Нёманам» (6:1).
У сакавіку 2020 году на правах арэнды стаў гульцом берасьцейскага «Руха»[4]. Спачатку гуляў за дубль, пасьля стаў прыцягвацца да асноўнай каманды, дзе звычайна выходзіў на замену, а пазьней стаў зьяўляцца і ў пачатковым складзе. У студзені 2021 году перайшоў у «Рух» на трывалай аснове[5]. У сэзоне 2021 году перадусім выходзіў на замену. У пачатку 2022 году рыхтаваўся да новага сэзону зь берасьцейскім клюбам, а ў сакавіку, пасьля таго як «Рух» зьняўся з Найвышэйшай лігі, быў аддадзены ў арэнду ў «Іслач»[6]. У ліпені 2022 году падпісаў паўнавартасны кантракт з клюбам зь Менскага раёну[7].
У студзені 2023 году па заканчэньні кантракту пакінуў «Іслач»[8] і неўзабаве стаў футбалістам менскага «Дынама»[9]. У сталічным клюбе пераважна выходзіў на замену, зь лета 2023 году перастаў зьяўляцца на полі. У студзені 2024 году па заканчэньні кантракту пакінуў «Дынама»[10] і перайшоў у барысаўскі БАТЭ[11]. Пазьней футбаліст казаў, што ў «Дынама» ў яго быў канфлікт з галоўным трэнэрам Вадзімам Скрыпчанкам[12]. У складзе барысаўскага клюбу быў гульцом асноўнага складу, але ў жніўні атрымаў траўму, якая вымагала хірургічнай апэрыцыі[13]. У канцы году далучыўся да віцебскага МЛ[14].
Міжнародная
У кастрычніку 2017 году ў складзе зборнай Беларусі (да 17 гадоў) прымаў удзел у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Эўропы. У кастрычніку 2019 году выступаў за зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Эўропы. 26 сакавіка 2021 году дэбютаваў у зборнай Беларусі (да 21 году), калі выйшаў на замену ў другім тайме таварыскага матчу супраць зборнай Армэніі (2:1).
Remove ads
Дасягненьні
- Чэмпіён Беларусі: 2019, 2023
- Уладальнік Супэркубка Беларусі: 2019
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads