Алег Папоў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Алег Канстанцінавіч Папоў (па-расейску: Олег Константинович Попов, 31 ліпеня 1930, вёска Вырубава, Маскоўская вобласьць, РСФСР — 2 лістапада 2016, Растоў-на-Доне, Расея) — савецкі і расейскі артыст цырку (клоўн), актор. Народны артыст СССР (1969).
Remove ads
Біяграфія
Алег Папоў нарадзіўся 31 ліпеня 1930 г у вёсцы Вырубава Кунцаўскага раёну Маскоўскай вобласьці (цяпер вёска ўваходзіць у гарадзкое паселішча Адзінцова Адзінцоўскага раёну Маскоўскай вобласьці). Неўзабаве сям’я пераехала ў Маскву і пасялілася ў раёне стадыёна «Дынама».
У 1943 годзе Алег паступае вучнем сьлесара на паліграфічны камбінат «Праўда».
У наступным, 1944 годзе, займаючыся ў гуртку акрабатыкі Палаца спорту «Крылы Саветаў», ён пазнаёміўся са студэнтамі цыркавога вучылішча, пабываў на іх рэпэтыцыях. У гэтым жа годзе Алег паступае ў Дзяржаўнае вучылішча цыркавога мастацтва, якое заканчвае ў 1950 годзе па спэцыяльнасьці эксцэнтрык на дроце.
Пачаў сваю кар’еру эквілібрыстам, выступаючы з нумарам «Эксцэнтрык на свабодным дроце» (рэжысэр-пэдагог С. Марозаў). У 1951 годзе дэбютаваў у якасьці дывановага клоўна ў Саратаўскім цырку. Канчаткова зацьвердзіўся ў гэтым амплюа ў Моладзевым цыркавым калектыве (1951—1953). Стварыў артыстычны вобраз «Сонечнага клоўна» — безжурботнага хлопца з капой русых валасоў у знарочыста шырокіх паласатых штанах і клятчастай шапачцы. У сваіх выступах выкарыстоўваў такія прыёмы як эквілібрыстыка, акрабатыка, жангляваньне, парадыраваньне цыркавых нумароў, але галоўнае месца ў яго выступах займалі антрэ, вырашаныя сродкамі буфанады і эксцэнтрыкі. Сярод лепшых рэпрызаў Алега Папова — «Повар», «Сьвісток», «Прамень».
Часта здымаўся ў кіно, выступаў у якасьці рэжысэра цыркавых спэктакляў.
З 1991 году жыў і працаваў ў нямецкім Эгляфштайне (пад Нюрнбэргам) пад сцэнічным псэўданімам Шчаслівы Ганс.
Remove ads
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-11-0198-2 (т. 12), ISBN 985-11-0035-8.
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads