Алексі Ляфрэньер

канадзкі хакеіст From Wikipedia, the free encyclopedia

Алексі Ляфрэньер
Remove ads

Алексі́ Ляфрэнье́р (па-француску: Alexis Lafrenière; нар. 11 кастрычніка 2001 году) — канадзкі хакеіст, нападнік клюбу «Нью-Ёрк Рэйнджарз» з Нацыянальнай хакейнай лігі. У 2020 годзе быў абраны на драфце НХЛ клюбам «Бафала Сэйбрз» у першым раўндзе пад агульным першым нумарам.

Хуткія факты Алексі Ляфрэньер ...
Remove ads

Кар’ера

Thumb
Ляфрэньер у складзе «Рымускі Асэанік».

У 2017 годзе юнаком Ляфрэньер трапіў у каманду «Рымускі Асэанік» у Квэбэцкую галоўную юніёрскую хакейную лігу. У першы ж год закінуў 42 шайбу, найбольш чым некалькі Сыдні Кросьбі ў 2004 годзе[1]. Пасьля скарочанага сэзону 2019—2020 гадоў Ляфрэньер зважаўся галоўным актывам перад драфтам НХЛ 2020 году. У рэшце рэшт, ён быў задрафтаваны першым нумарам клюбам «Нью-Ёрк Рэйнджарз» 6 кастрычніка 2020 году[2]. 12 кастрычніка хакеіст падпісаў кантракт пачаткоўца з камандай[3].

14 студзеня 2021 году дэбютаваў у НХЛ у дэрбі супраць «Нью-Ёрк Айлэндэрз», зрабіўшы адзін кідок у браму за матч[4]. 28 студзеня Ляфрэньер закінуў свой першы гол у матчы супраць «Бафала Сэйбрз», дзякуючы чаму ягоная дружына здабыла перамогу зь лікам 3:2 у авэртайме[5]. 7 траўня 2022 году канадзец забіў свой першы гол у плэй-оф у 4-й гульні сэрыі плэй-оф Кубка Стэнлі супраць «Пітсбург Пінгвінз». 30 сакавіка 2024 году спартовец адзначыўся першым хет-трыкам, зарабіўшы агулам пяць пунктаў, у матчы супраць «Арызоны Каётыз»[6].

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads