Нью-Ёрк Айлэндэрз

хакейны клюб ЗША From Wikipedia, the free encyclopedia

Нью-Ёрк Айлэндэрз
Remove ads

Нью-Ёрк Айлэндэрз (па-ангельску: New York Islanders) — прафэсійны хакейны клюб, які гуляе ў Нацыянальнай хакейнай лізе. Клюб месьціцца ў горадзе Нью-Ёрк, штат Нью-Ёрк, ЗША. «Айлэндэрз» ёсьць адной з трох клюбаў НХЛ у аглямэрацыі Нью-Ёрку поруч з «Нью-Джэрзі Дэвілз» і «Нью-Ёрк Рэйнджарз». Заўзятарамі каманды ў першую чаргу жывуць у Лонг-Айлэндзе. Каманда чатыры разы запар выйгравала Кубак Стэнлі з 1980 па 1983 гады, але ў наступныя гады нью-ёркцы зьведалі пагаршэньне вынікаў, эканамічныя цяжкасьці і зьмяншэньне наведвальнасьці. У 1988 годзе каманда трапіла ў плэй-оф Кубка Стэнлі, але наступныя 22 сэзоны «Айлэндэрзу» не хапалі моцы, каб прабіцца ў плэй-оф.

Хуткія факты Дывізіён, Канфэрэнцыя ...
Remove ads

Гісторыя

Thumb
Ўільям Шы згуляў галоўную ролю, каб клюб НХЛ зьявіўся на Лонг-Айлэндзе.

Восеньню 1972 году Сусьветная хакейная асацыяцыя (СХА) заплянавала разьмесьціць у Нью-Ёрку каманду. Гэтай камандай была «Нью-Ёрк Райдэрз», якая мусіла гуляць у пабудаваным Насаў-Вэтэранз-Мэморыял-Калізэюм у акрузе Насаў[2]. Аднак, улады акругі не жадалі, каб сюды прыехаў клюб ў СХА[3]. У адказ прадстаўнікі Нацыянальнай хакейнай лігі (НХЛ) нанялі Ўільяма Шы, які дзесяцігодзьдзем раней дапамог стварыць у гэтым месцы бэйсбольны клюб «Нью-Ёрк Мэтс», каб той здолеў стварыць каманду НХЛ на Лонг-Айлэндзе.

Тым ня менш, рэзка супраць стварэньню яшчэ аднага клюбу ў межах гораду запярэчыла кіраўніцтва «Нью-Ёрк Рэйнджарз», якія не жадалі пашырэньню дадатковай канкурэнцыю ў горадзе і ваколіцах[4]. У рэшце рэшт, кіраўнік НХЛ Кларэнс Кэмпбэл і Ўільям Шы здолелі пераканаць уладальнікаў «Рэйнджарз» і Мэдысан-Сквэр-Гардэн, каб яны перагледзелі сваё стаўленьне. Прэзыдэнт «Рэйнджарз» Біл Джэнінгс узважыў плюсы і мінусы. Ён зразумеў, што яшчэ адная мясцовая каманда НХЛ будзе вымушаная кампэнсаваць «рэйнджарам» сродкі пры пашырэньні, у той час як з каманды СХА будзе цяжка спагнаць нейкія грошы. Нарэшце, калі новая франшыза НХЛ будзе базавацца ў прадмесьцях у акрузе Насаў, гэта дапаможа згуртаваць жыхароў Нью-Ёрку вакол «рэйнджараў».

Не зважаючы на тое, што за два гады да таго ўжо адбылося пашырэньня НХЛ да 14 клюбаў, 8 лістапада 1971 году НХЛ далі дазвол на стварэньне каманда ў Лонг-Айлэндзе, якую меўся атрымаць прадпрымальнік Рой Бо, які валодаў таксама баскетбольным клюбам «Нью-Ёрк Нэтс»[5]. Паводел ўмоваў Бо мусіў зрабіць уступны ўнёсак 6 мільёнаў даляраў, а таксама сплаціць 5 мільёнаў даляраў клюбу «Нью-Ёрк Рэйнджарз» у якасьці кампэнсацыі за падзел мясцовага рынку[6]. Поруч зь Нью-Ёркам новую франшызу атрымала Атланта, дзе быў створаны клюб «Атланта Флэймз», бо ліга жадала захаваць каляндар збалянсаваным і не дапусціць СХА на новы рынак, бо ў Атланце быў пабудаваны ў той час новы стадыён Омні-Калізэюм[4].

Назва «Нью-Ёрк Айлэндэрз» была публічна агалошанае 15 лютага 1972 году на адмыловай прэсавай канфэрэнцыі[7]. Шмат хто разьлічваў, што клюб будзе мець назву «Лонг-Айлэнд Дакс» бо раней з 1959 па 1973 гады існавала каманды з такой жа назвай[8]. Зьяўленьне новай каманды пагоршыла фінансавы стан «Нью-Ёрк Райдэрз» з СХА, які хутка быў вымушаны зьехаць з Мэдысан-Сквэр-Гардэн і перабрацца у Нью-Джэрзі[9].

Remove ads

Склад

Паводле стану на 25 сакавіка 2025 году

Больш інфармацыі Брамнікі, Абаронцы ...
Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads