Алена Пятровіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Але́на Пятро́віч (Лянке́віч; нарадзілася ў 1985 годзе, Віцебск) — беларуская перакладчыца.
Біяграфія
Скончыла філялягічны факультэт БДУ ў 2008 годзе і магістратуру пры ім у 2009 годзе. З 2006 году наведвае Беларускі Калегіюм і Перакладніцкую майстэрню.
Перакладае з польскай, украінскай, ангельскай і чэскай моваў. Пераклады друкаваліся ў часопісах «Паміж», «Дзеяслоў», «ARCHE». У перакладзе Алены Пятровіч выйшаў раман Рышарда Капусціньскага «Падарожжы з Герадотам».
Жыве ў Менску.
Узнагароды
Ляўрэат арганізаваных беларускім ПЭН-цэнтрам літаратурных конкурсаў імя У. Караткевіча (2005) і К. Шэрмана (2009). У апошнім зь іх перамагла як перакладчык казкі «Акадэмія доктара Клякса» (Akademia pana Kleksa) Яна Бжэхвы.
Пераклады
- Багдан-Ігар Антоныч
- І неба падае на хаты… Вершы.
 - Аўтабіяграфія. Вершы.
 - Элегія пра персцень песні
 
 - Станіслаў Ігнацы Віткевіч
- Шаўцы (Szewcy). П’еса.
 
 - Рышард Капусьцінскі
- «Падарожжы з Герадотам» (Мн., Логвінаў, 2009)
 
 - Артур Конан Дойл
- Гісторыя лэдзі Сэнакс (The Case of Lady Sannox). Апавяданьне.
 - Вусцішны пакой (The Nightmare Room). Апавяданьне.
 
 - Міхаіл Кузмін
- Роздумы і неўразуменні Пятра Пустэльніка Эсэ.
 
 - Адам Міцкевіч
- Даследаванні славянскіх старажытнасцяў
 
 - Джэймс Дуглас Морысан
- Голас Зьмея. Вершы.
 - Аўтаінтэрв’ю
 
 - (Гектар Х’ю Манро) Сакі
- Яны ніколі не робяць пакупак — Апавяданне.
 
 - Анджэй Тшэбіньскі
- Каб падняць ружу… П’еса.
 
 - Сара Тысдэйл
- Мая любоў — бяз міру… Вершы.
 
 - Оскар Ўайльд
- Сфінкс без загадкі. Апавяданьне.
 
 - Данііл Хармс
- Па-першае і па-другое. Апавяданьні для дзяцей.
 - Адам і Ева (Адам и Ева). Вадэвіль.
 
 - Грыцько Чубай
- Я — трава. Вершы.
 
 - Дж. К. Роўлінґ
- Гары Потэр і філязофскі камень
 
 
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
