Сара Тысдэйл
паэтка ЗША From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сара Тысдэйл (1884, Сэнт-Люіс —1933, Нью-Ёрк) — амэрыканская паэтка.
Remove ads
Жыцьцяпіс
Нарадзілася ў сярэднезаможнай сям’і ў Сэнт-Люісе, дзе правяла большую частку жыцьця. Толькі апошнія гады жыла ў Нью-Ёрку. Праз хваравітасьць толькі ў 9 гадоў змагла пайсьці ў школу. У 1898 г. паступіла ў Інстытут Мэры(en) (Лэд’ю(en), акруга Сэнт-Люіс(en)). У наступным годзе перавялася ў школу на сядзібе Хосмэра (Сэнт-Люіс), якую скончыла ў 1903 годзе.
Першы верш надрукавалі ў мясцовай газэце «Люстэрка Рыды» у 1907 годзе. У тым жа годзе пабачыў сьвет яе першы зборнік вершаў «Санэты да Д’юз і іншыя вершы». Другі зборнік, «Алена Траянская і іншыя вершы» выйшаў у 1911 г. і атрымаў станоўчыя водгукі за лірычнае майстэрства і рамантычную тэматыку. У 1914 г. выйшла замуж за заможнага аматара яе творчасьці Эрнста Філсінгэра, зь якім разьвялася ў 1929 годзе. У 1915 г. выйшаў трэці зборнік, «Рэкі, што цякуць у мора». У 1918 г. атрымала за зборнік «Любоўныя песьні» Пуліцэраўскую ўзнагароду, якую выплаціла Паэтычнае таварыства Амэрыкі(en).
У 1920 г. выдала зборнік «Полымя і цень» зь вершам «Ласкавыя будуць дажджы», які натхніў фантаста Рэя Брэдбэры на напісаньне ў 1950 г. аднайменнага(en) апавяданьня (часопіс «Кальез»(en), 6 траўня 1950), што ўвайшло ў зборнік «Марсіянскія хронікі»(en). У 1933 г. выдала апошні зборнік «Дзіўная перамога» і скончыла жыцьцё самагубствам.
Remove ads
Пераклады на беларускую
На беларускую мову творы паэткі перакладалі Аляксей Арцёмаў, Андрэй Стэфановіч, Алена Пятровіч і Ганна Янкута[6].
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads