Алена Сідаровіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Алена Якаўлеўна Сідаровіч (Каплунова) (1924, Менск ?) — служачая, ахвяра рэпрэсіяў на Беларусі.

Remove ads

Біяграфія

Зь сям’і службоўца. Мела незакончаную сярэднюю спэцыяльную адукацыю. У час Другое сусьветнае вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі. Падчас арышту справавод «Галоўутылю». Арыштаваная 30 студзеня 1950 году ў Менску. Асуджаная асаблівай нарадай 23 верасьня 1950 году за «здраду радзіме» і як «сяброўка антысавецкае арганізацыі СБМ» да 10 гадоў працоўна-папраўчых лягераў. Этапаваная ўва Унжэнскі канцлягер МДБ Горкаўскае чыгункі (ст. Сухабязводная). Вызваленая ў 1954 годзе. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваная Цэнтральнай камісіяй па пераглядзе справаў 15 лістапада 1954 году. Асабовая справа С. № 6980-с з фатаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads