1924
год From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
1924 (MCMXXIV) — высакосны год, які пачынаецца ў аўторак; 1924-ы год нашай эры (н. э.) і ад Нараджэньня Хрыстовага (Н. Хр.); 924-ы год II тысячагодзьдзя, 24-ы год XX стагодзьдзя і 5-ы год 1920-га дзесяцігодзьдзя.
Remove ads
Падзеі
- 14 лютага:
- у Вільні пачала выдавацца газэта „Голас беларуса“
- заснаваная кампанія IBM
- 7 сакавіка — прэзыдыюм ЦВК СССР пастанаўляе далучыць да БССР 15 паветаў Віцебскай, Гомельскай і Смаленскай губэрняў (першае ўзбуйненьне БССР)
- 19 красавіка — газэта Голас беларуса зачыненая польскімі ўладамі
- 24 чэрвеня — пачаў працу «Вугорскі нацыянальны банк»
- 15 ліпеня — набывае сілу закону рэзалюцыя пленуму ЦК КПБ(б) «Аб практычных мерапрыемствах па правядзеньні нацыянальнай палітыкі», у БССР пачынаецца беларусізацыя
- 4 жніўня — бандыцкі напад на Стоўбцы
- 18 жніўня — у Менску арыштаваны расейскі тэрарыст Барыс Савінкаў
- 21 верасьня — заснаваная Часовая беларуская рада
- 25 верасьня — напад на цягнік каля Лунінца
- 17 сьнежня — утворана прафэсійнае аб’яднаньне беларускіх кінэматаграфістаў і фатографаў «Белдзяржкіно»
- Сьнежань: пачалося выданьне часопіса «Беларускі піянер» (выдаваўся да верасьня 1929)
Remove ads
Нараджэньні
- 29 студзеня — Арцём Баханькоў, беларускі мовазнавец
- 16 лютага — Андрэй Засьпіцкі, беларускі скульптар
- 27 сакавіка — Сара Воан, афраамэрыканская джазавая сьпявачка, адна з найбольш выбітных у XX ст.
- 9 траўня — Булат Акуджава, расейскі бард, паэт, пісьменьнік
- 19 чэрвеня — Васіль Быкаў, беларускі пісьменьнік
- 18 жніўня — Міхаіл Ясень, беларускі паэт-песеньнік
- 27 жніўня — Лявон Мурашка, опэрны сьпявак
- 9 кастрычніка — Аляксандар Аксёнаў, беларускі й савецкі палітык і дыплямат
- 3 сьнежня — Джон Бэкус, амэрыканскі навуковец, адзін з стваральнікаў мовы праграмаваньня FORTRAN
Remove ads
Сьмерці
- 21 студзеня — Уладзімер Ленін , стваральнік і лідэр бальшавіцкае партыі
- 9 ліпеня — Ісак Гурвіч, амэрыканскі эканаміст, публіцыст, выдавец беларускага паходжаньня
- 9 кастрычніка — Валеры Брусаў, расейскі літаратар-мадэрніст
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads