Алена Швайбовіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Алена Швайбовіч (нар. 3 лютага 1966, Менск, БССР) — беларуская прафэсійная баскетбалістка, пераможца Алімпійскіх гульняў 1992 году[1]. Заслужаны майстар спорту СССР (1992 год).
Remove ads
Біяграфія
Скончыла Менскі політэхнічны інстытут у 1990 годзе. Выступала за баскетбольныя каманды «Гарызонт» (Менск) (1984—1992 г.г.), «Алімпія» (Познань, Польшча) (1992—1994 г.г.), «Дынама» (Масква, Расея) (1994—2000 г.г.).
У цяперашні час Алена зьяўляецца генэральным дырэктарам баскетбольнага клюбу «Растоў-Дон»[2].
Дасягненьні
- Чэмпіёнка Алімпійскіх гульняў (1992 год)
- Чэмпіёнка Эўропы (1989 год)
- Срэбраны прызэр Гульняў Добрай Волі (1990 год)
- Чэмпіёнка Расеі (1998 год, 1999 год, 2000 год)
- Чэмпіёнка Польшчы (1993 год, 1994 год)
- Срэбраны прызэр чэмпіянатаў СССР (1989 год) і Расеі (1996 год)
- Бронзавы прызэр чэмпіянату Расеі (1995 год, 1997 год)
- Фіналістка Кубку Ранкецьці (1992 год), удзельнік «фіналу чатырох» Эўралігі (2000 год), бронзавы прызэр Кубку эўрапейскіх чэмпіёнаў (1993 год).
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads