Познань

цэнтар Велікапольскага ваяводзтва Польшчы From Wikipedia, the free encyclopedia

Познань
Remove ads

По́знань ці Пазна́нь (па-польску: Poznań[a], пры нагодзе ўжываецца назва Стольнае места Познань) — адзін з найстарэйшых і найбуйнейшых польскіх гарадоў, разьмешчаны над ракой Вартай; сталіца Велікапольшчы і Велікапольскага ваяводзтва. Пятае па колькасьці насельніцтва места ў Польшчы. Урадавы орган — Рада места Познані.

Хуткія факты
Remove ads
Remove ads

Апісаньне гораду

Познань — гэта дынамічны гаспадарчы, акадэмічны, навуковы і культурніцкі асяродак. Дзякуючы выбітным эканамічным вынікам, імпэтнай гаспадарцы, і пастаянным Міжнародным Кірмашам у Познані горад гэты часта называюць гаспадарчай сталіцай Польшчы па інвэстыцыйнай прывабнасьці толькі нязначна саступаючы нашмат большай Варшаве. Познань ёсьць таксама вялікім цэнтрам прамысловасьці.

У Познані дзейнічае дзевяць дзяржаўных, вышэйшых школаў і колькінаццаць прыватных, адукуючых некалькі дзясяткаў тысяч студэнтаў. Яны працягваюць традыцыю такіх установаў як Акадэмія Любранскага, Езуіцкі Калегіюм ці Познанскі ўнівэрсытэт. У горадзе таксама дзейнічаюць шматлікія дасьледніцкія ўстановы. Усё гэта робіць Познань адным з галоўных польскіх акадэмічных асяродкаў.

Горад называюць таксама «музыкальнай сталіцай Польшчы» дзякуючы славутым хлапчуковым і мужчынскім хорам, арганізаваным кожныя 5 гадоў скрыпічным і лютнавым конкурсам імя Генрыка Веняўскага, а таксама дзякуючы дзейнасьці камэральнага аркестра пад дырэкцыяй Агнешкі Дучмаль, опэры і Польскага Тэатра Танцу.

Thumb
Раёны Познані

Познань гэта важны камунікацыйны вузел, роўна дарожны як і чыгуначны. Праз места прабягаюць краёвая шаша: аўтастрада A2, (E30) Бэрлін — Познань — Варшава — Менск — Масква

Thumb
Езуіцкі Касьцёл
  • DK 92 (альтэрнатыўная да A2) Балевіцка — Пневы — Познань — Вжэсьня — Слупца — Конін.

У горадзе месьціцца таксама міжнароднае лётнішча Лавіца. У самім Познані кладзецца вялікі націск на разьвіцьцё публічнай камунікацыі.

Познань — гэта горад на правах павету. Падзелены на 5 дзяльніц, якія ня маюць адміністрацыйнай самастойнасьці, але якія маюць частку гмінных устаноў (Старэ Мяста, Новэ Мяста, Ежыцэ, Грунвальд, Вільда). У кожную дзяльніцу ўваходзіць некалькі дзясяткаў самаўрадавых раёнаў, аднак яны не пакрываюць усёй плошчы места, а іхныя самаўрады спаўняюць адно дапаможную функцыю. Места таксама цесна зьвязана з атачаючымі яго гмінамі, якія разам утвараюць Познанскую аглямэрацыю. Цяперачы заўважаецца пераезд жыхароў з самога Познаня ў акалічныя мясцовасьці. Па за моцнымі эканамічнымі і камунікацыйнымі сувязямі аглямэрацыю сутварае таксама супольная інфраструктура н. п. вадацягнік.

Thumb
Познанскае старамесьце, усходняя частка, з правага боку відочная лоджыя ратуша і буднічыя домікі. У нізе відаць Вадаграй Празэрпіны.
Remove ads

Гаспадарка

Каля горада прабягае аўтастрада A2, міжнародны шлях Бэрлін — Варшава — Менск — Масква.

Разьвітая электрамашынная прамысловасьць (мэталёвы, машынны, транспартных сродкаў, электронны і электратэхнічны), спажыўны, хімічны, адзежавы. Другі пасьля Варшавы асяродак банкаў і найбуйнейшы ў краіне кірмашны цэнтар.

Геаграфічныя каардынаты

  • Даўжыня ў кілямэтрах:
    • найшырэйшая (NW — SE) — 26 км
    • найменшая (NE — SE) — 10,6 км

Вышэйшыя ўстановы

Дзяржаўныя вышэйшыя ўстановы:

  • Унівэрсытэт імя Адама Міцкевіча
  • Мэдычная Акадэмія імя Кароля Марцінкоўскага ў Познані
  • Сельскагаспадарчая Акадэмія ў Познані
  • Эканамічная Акадэмія ў Познані
  • Акадэмія фізычнага выхаваньня ў Познані
  • Акадэмія Мастацтваў у Познані
  • Музычная Акадэмія ў Познані
  • Познанская Палітэхніка
  • Заходні Інстытут імя Зыгмунта Вайцяхоўскага

Культура

З 2003 году дзейнічае Беларускі культурна-асьветніцкі цэнтар у Познані. Арганізацыя гэтая аб’ядноўвае выхадцаў зь Беларусі і прыхільнікаў беларушчыны. БКАЦ рэгулярна ладзіць культурніцкія мерапрыемствы на якіх прэзэнтуе беларускую спадчыну і сучасныя здабыткі беларускае культуры.

Гарады-сябры

Турызм

Thumb
Казьляняткі на познанскай ратушы
Thumb
Старамесьце ўначы

Славутасьці

Асобы

Жыхары

Заўвагі

  1. па-лацінску: Posnania, па-нямецку: Posen, на ідышы: פּױזן , Poyzn

Вонкавыя спасылкі

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads