Алесь Белы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Але́сь Бе́лы (Аляксандар Валерыянавіч Белы; псэўданімы: Кухмістар Верашчака, Gorliwy Litwin; нар. 17 лютага 1968, Менск, цяпер Беларусь) — беларускі гісторык, публіцыст, культуроляг і блогер.
Доктар гуманітарных навук (PhD), гісторыя (2008)[1].
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў Менску, скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (1989), Кінгзтанскую школу бізнэсу ў Вялікабрытаніі (1996). У 2008 годзе абараніў доктарскую дысэртацыю па гісторыі ў Клайпедзкім унівэрсытэце (Летува) па тэме: «Лякалізацыя хароніма Белая Русь паводле заходнеэўрапейскіх тэкставых і картаграфічных крыніц XIII — сярэдзіны XVIII стагодзьдзяў».
Аўтар кнігі «Хроніка Белай Русі: нарыс гісторыі адной геаграфічнай назвы» (Менск, 2000) — дэталёвае рэканструкцыі эвалюцыі зьместу назвы «Белая Русь» у сыстэмах геаграфічных ведаў розных народаў і эпох на падставе заходнеэўрапейскіх тэкставых і картаграфічных крыніц VI—XVIII стагодзьдзяў.
Ляўрэат прэміі беларускага ПЭН-цэнтру імя Францішка Багушэвіча 2001 году. Аўтар шматлікіх артыкулаў па гісторыі Беларусі ў часопісе «Спадчына» і Энцыкляпэдыі гісторыі Беларусі, у ангельскіх часопісах, радыёпраграмаў сэрыі «Беларуская Атлянтыда» на Радыё Свабода. Суаўтар дакумэнтальнага тэлевізійнага цыклю БТ «Маем рэчы». Аўтар і ўкладальнік кніг «Наша Страва», «Энциклопедия белорусской кухни», «Belarusian Cookbook».
З 2022 году жыве ў Ізраілі. 15 жніўня 2025 году канадзкае выдавецтва «Грунвальд» Вольгі Яноўскай, заснаванае у 2024 годзе, выпусьціла 2-е дапоўненае выданьне «Беларускай кухарскай кнігі» Алеся Белага па-ангельску. Упершыню тая кніга выйшла ў 2009 годзе ў нью-ёрскім выдавецтве «Хіпакрын». Новае выданьне зьмяшчала звыш 250 рэцэптаў, у тым ліку 70 новых, якія дагэтуль не выдаваліся па-ангельску, а таксама звыш 50 фотаздымкаў. У выніку Яноўская адзначыла, што «гэта самая поўная беларуская кулінарная кніга на ангельскай мове на сёньняшні дзень». Большасьць замоваў кнігі паступіла звонку беларускай дыяспары. Кнігу прадавалі праз вэб-бачыну выдавецтва, на «Амазоне», у анлайн-кнігарні «Глёбус» у Сан-Францыска, а таксама праз выдавецтва «Скарына» ў Ангельшчыне[2].
Remove ads
Асноўныя інтарэсы
- гісторыя картаграфіі;
- іканаграфія ВКЛ і Беларусі Сярэднявечча і Новага часу;
- гісторыя дыпляматыі і замежных сувязяў ВКЛ;
- уплыў заходнеэўрапейскіх культурных, тэхналягічных і эканамічных рэаліяў на фармаваньне матэрыяльнай і духоўнай культуры Беларусі;
- гісторыя кулінарыі і гастранаміі.
Бізнэс
У 2005 годзе набыў шляхецкі дом у вёсцы Малой Люцінцы Валожынскага раёну, які зьбіраўся рэканструяваць і дзе прапаноўваў турыстычныя паслугі[3]. Пазьней выступаў кансультантам рэстарана нацыянальнай кухні ў цэнтры Менску[4].
Ацэнкі
Крытыкуецца за сваё агрэсіўнае стаўленьне да Беларускага нацыянальнага адраджэньня. У сваіх публічных выказваньнях выступаў актыўным апалягетам рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, агульна абвінавачваў гістарычных дзеячоў Беларускага адраджэньня і сучасных беларускіх культурніцкіх актывістаў у нацызьме, антыхрысьціянстве ды іншым. Вядомы як складальнік сьпісу «нацыстаў-беларутэнаў», у які ён улучыў у тым ліку гісторыка Ўладзімера Арлова[5][6][7][8][9][10].
Нягледзячы на агрэсіўнае непрыняцьце беларускіх адраджэнцаў, актыўна цытуе[11] калядную песьню, вядомую выняткова з адной крыніцы — публікацыі аднаго з пачынальнікаў Беларускага нацыянальнага адраджэньня Вацлава Ластоўскага (хоць аўтэнтычнасьць шэрагу песьняў, апублікаваных Ластоўскім, неаднаразова ставілася пад сумнеў[12], а сам Белы ў сваёй кнізе «Наша Страва» азначае Ластоўскага як «вялікага містыфікатара»[13]). Адметнасьцю гэтай песьні, знойдзенай Ластоўскім у аправе кнігі, падараванай яму ў 1923 годзе начальнікам Дэпартамэнту рэлігіі Летувы Казімерасам Прапалянісам(lt), ёсьць называньне «ліцьвінамі» асобаў зь летувіскімі імёнамі: «Енас з Юргасам з пушчаў літвіны нясьлі Хрыстові з салам бацьвіны» (тым часам паводле беларускай народнай песьні, добра вядомай з парыскай лекцыі пра Беларусь Аляксандра Рыпінскага[14], апісаньня Барысаўскага павету Яўстаха Тышкевіча[15], слоўніка Насовіча і зборніка беларускіх песень Пятра Бяссонава — «Кузьма и Дземьянъ два Лицвины, принешли горшочекъ боцвиння»[16], а паводле варыяцыі гэтай жа песьні на Піншчыне — «два літвіны із Дывін прынесьлі гаршчык батвін»[17]). Сам Белы азначае апублікаваную Ластоўскім песьню як «традыцыйную калядку пачатку XVIII стагодзьдзя», а таксама прыводзіў непраўдзівыя зьвесткі, што «арыгінал быў надрукаваны ў выд.: Служебник. Супрасль, 1726»[18][a].
У верасьні 2023 году летувіскі гісторык, прафэсар Віленскага ўнівэрсытэту Альфрэдас Бумблаўскас заявіў, што «што ёсьць і канструктыўныя „літвіністы“, як, напрыклад, Аляксандар Белы, які прызнае гістарычныя межы Летувы шырэй, чым межы 1920 году»[19][b].
Remove ads
Бібліяграфія
- Aliaksandr Biely. Беларуская кухарская кніга = анг. The Belarusian Cookbook / рэд. Вольга Яноўская. — Міндэн Хілз: Грунвальд, 2025. — 408 с. — ISBN 978-1738314287
Заўвагі
- 2 жніўня 2024 году ў тэлеграм-канале «Gorliwy Litwin» (@gorliwy_litwin) зьявіўся допіс, дзе сьцьвярджаецца неіснаваньне беларускай нацыі: «<…> І дарэчы якія дасягненні ў беларусаў у калектыўных відах спорту? Дзе поспехі белых рускіх камандаў? Іх няма таму што немагчыма набраць дзясятак чалавек якія вераць усур’ёз у гонар такой нацыі Якой насамрэч не існуе. Ну не былі ж вандалы і лангабарды нацыямі!.і не былі іх варварскія каралеўствы нацыянальнымі дзяржавамі. А Абламейка ўвесь час крадзе ў Літвы кавалкі спадчыны і аб’яўляе іх „беларускімі“. Злодзей і фальсіфікатар.»[20];
- 24 лістапада 2024 году ва ўліковым запісу Facebook «Алесь Белы» зьявіўся допіс з наступным тэкстам: «Белыя рускія жартуюць. Раскажыце мне які жарт там самы смешны? Для мяне гэта калі яны кажуць што ў іх „нацыя“»[21]
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads