Алесь Гуркоў

беларускі грамадзка-культурны дзяяч From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Алесь Гурко́ў (нар. 11 жніўня 1965, Менск) — беларускі грамадзка-культурны дзеяч, удзельнік незалежнага выдавецкага і моладзевага рухаў у другой палове 1980-х.

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...

Арганізатар і кіраўнік нефармальнае моладзевае суполкі «Сьвітанак» Беларускага тэхналягічнага інстытуту, выдавец і рэдактар газэты «Студэнцкая думка» (1988—1989), адзін з заснавальнікаў і выдаўцоў газэты «Свабода» (1990). Браў актыўны ўдзел у акцыях беларускага моладзевага руху, арганізацыі «Мартыралёг Беларусі» і БНФ «Адраджэньне», дапамагаў іншым суполкам наладзіць выпуск самвыдату. Сябра БНФ ад 1988 году. Падчас вучобы быў пад спагнаньнямі з боку адміністрацыі інстытуту, выклікаўся ў пракуратуру для «субяседваньня». Пасьля 1991 адышоў ад палітычнай дзейнасьці і заняўся бізнэсам.

Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads