Алесь Чобат

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Алесь Чобат (нарадзіўся 23 жніўня[1][1] 1959 году, Скідзель, Гарадзенскі раён, Гарадзенская вобласьць, БССР, СССР) — беларускі паэт[2], празаік, публіцыст, эсэіст.

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

У 1981 годзе скончыў Беларускі тэхналягічны інстытут у Менску. Працаваў тэхнолягам, канструктарам ліцейных формаў, начальнікам КБ і вядучым канструктарам на заводах «Аўтамагнітола» і ВА «Азот» у Горадні. Ад сьнежня 1989 да красавіка 1990 году — намесьнікам старшыні Гарадзенскай рады БНФ «Адраджэньне» і каардынатар выбарчай кампаніі рэгіянальнага блёку «Саветы-1990» на выбарах у Вярхоўны Савет 12 скліканьня. Працаваў супрацоўнікам бюро прапаганды мастацкай літаратуры пры Саюзе пісьменьнікаў БССР, рэпартэрам і аглядальнікам тыднёвікаў «Перспектива», «Гродненские новости», «Гродненская неделя», навуковым супрацоўніка Музэю Максіма Багдановіча ў Горадні.

Зімой 2013 году перанёс гематому правага вока, цалкам страціў зрок. Інвалід першай групы[3][4][5]. Жыве ў Скідзелі.

Аўтар шэрагу кніг, шматлікіх гісторыка-псыхалягічных эсэ[6], апавяданьняў, хронік і біяграфіяў. Належыць да Саюзу беларускіх пісьменьнікаў (з 1993) і міжнароднага ПЭН-клюбу (з 1995). Адзін з пачынальнікаў тэарэтычнай крэсалёгіі. Перакладае з польскай мовы.

Remove ads

Бібліяграфія

  • «Год: вершы» / Алесь Чобат. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1992. — 78, [1] с. — (Першая кніга паэта).
  • «Новая Галілея»: Вершы / Алесь Чобат. — Мн.: Маст. лит., 1995. — 110 с.
  • «Ты не самотны…» / Данута Бічэль, Алесь Чобат: Зб. вершаў. — Гродна: Абл. узбуйн. друк., 1997. — 78 с.
  • «Тутэйшая Сага»: Зб. вершаў / Алесь Чобат. — Смоленск. — Гродна, 2000. — 133 с. — (Бібліятэка часопіса «Годы»).
  • «Зямля св. Лукі» / Алесь Чобат. — Крынкі: Sokrates, 2002. — 211 с.
  • «Легенда пра чатырох мушкецёраў». — Крынкі, 2004.
  • «Край мой шчаслівы: кніга тысячы радкоў для дзяцей і для бацькоў» / Алесь Чобат. — Мінск: Про Хрысто, 2007. — 71 с.
  • «Кароткая гісторыя Беларусі». — Гродна: ЮрСаПрынт, 2014.
  • «На дзікай прэрыі над Контрай, Гаўяй і Шчарай. Кніга выбраных апавяданняў.» — Гродна: ЮрСаПрынт, 2014. — 188 с.
Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads