Скідзель
горад у Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Скі́дзель[2] — места ў Беларусі, на рацэ Скідзельцы. Уваходзіць у склад Гарадзенскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 10 717 чалавек[1]. Знаходзіцца за 30 км на паўднёвы ўсход ад Горадні; чыгуначная станцыя на лініі Горадня — Масты, на аўтамабільнай дарозе Горадня — Ліда.
Скідзель — даўняе мястэчка гістарычнай Гарадзеншчыны. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся палац Чацьвярцінскіх у стылі клясыцызму, помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя.
Remove ads
Назва
Тапонім Скідзель, відаць, мае балцкае (яцьвяскае[3]) паходжаньне і ўтварыўся ад слова «шчыт» з ужываньнем памяншальнага суфіксу «el». У сучаснай летувіскай мове ёсьць словы skydas — шчыт, skydelis — шчыток. Мясцовая этымалёгія ад слова «скідзель» (складчына), на думку географа Вадзіма Жучкевіча, ёсьць сумнеўнай з тае прычыны, што падобных назваў або іх эквівалентаў няма ў іншых рэгіёнах краіны[4].
Традыцыйная гістарычная назва паселішча — Скідзель[5]. Таксама мясцовыя жыхары часам ужываюць назву «Скідаль», якая зьяўляецца беларускай формай польскай назвы Skidel (Скідэль). Гэтая ж назва падаецца ў некаторых слоўніках.
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Першы пісьмовы ўпамін пра Скідзель як двор вялікіх князеў у складзе Гарадзенскага павету Троцкага ваяводзтва датуецца 9 сакавіка 1498 году: «дву пустовщинъ в Городенском повете подле Скидла на имя Покладовъщины а Пашковъщины»[6]. У 1516 годзе паселішча перайло ў заставу старосту гарадзенскаму Юрыю Радзівілу[7].
У 1588 годзе Скідзель стаў адміністрацыйна-гаспадарчым цэнтрам воласьці (3 войтаўствы, 13 сёлаў) у складзе Гарадзенскага староства. Паводле прывілею 1644 году караля і вялікага князя Ўладзіслава Вазы тут дазвалялася праводзіць штогод 2 кірмашы, таргі 2 разы на тыдзень. Скідзель стаў гандлёвым цэнтрам на шляху з Горадні ў Слонім. Пад 1783 годам паселішча ўпамінаецца як мястэчка Гарадзенскай эканоміі, цэнтар ключу.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Скідзель апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, з 1801 году ў Гарадзенскай губэрні. На 1833 год у Скідзелі было 218 будынкаў, на 1885 год — вінакурня, расейская народная вучэльня (з 1860 году), 2 царквы, 4 крамы, аптэка, гарбарная прамысловасьць. Паводле вынікаў перапісу 1897 году — 482 будынкі (зь іх 77 цагляных), працавала лякарня.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Скідзель занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
- Даўнія графічныя выявы Скідзелю
- Плян Рынку, 1853 г.
- Праект крамаў на Рынку, 1853 г.
- Праект царквы-мураўёўкі, 1868 г.
Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Скідзель абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР[8]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Скідзель апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам сельскай гміны Гарадзенскага павету Беластоцкага ваяводзтва. 17 верасьня 1939 году ў часе выправы савецкіх войскаў на Польшчу у мястэчку адбылася антыпольская дывэрсія, якая ў савецкай тэрміналёгіі значылася як «Скідзельскае паўстаньне», і была першапачаткова падрыхтаваная мясцовымі жыдамі і беларусамі, якія ўчынілі напад на пастарункі польскай паліцыі. Бунт удалося здушыць па прыбыцьці аддзелаў Польскай арміі з Горадні.
У 1939 годзе Скідзель увайшоў у БССР, дзе 15 студзеня 1940 году атрымаў афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу і стаў цэнтрам раёну (з 1962 году ў Гарадзенскім раёне). У Другую сусьветную вайну з 27 чэрвеня 1941 да 14 ліпеня 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.
30 студзеня 1974 году Скідзель атрымаў статус места. Да распаду СССР (1991 год) у месьце знаходзілася Гарадзенская штаб-кватэра Камуністычнай партыі Савецкага Саюзу.
- Места на старых здымках
- Царква
- Царква з боку апсыды
- Сынагога
- Вуліца Дворная
- Вуліца Гарадзенская
- Рынак
- Вінакурня
Remove ads
Насельніцтва
Дэмаграфія

- XIX стагодзьдзе: 1830 год — 552 муж., зь іх шляхты 4, духоўнага стану 1, мяшчанаў-юдэяў 506, мяшчанаў-хрысьціянаў і сялянаў 41[9]; 1833 год — 1277 чал.; 1878 год — 1525 чал., у тым ліку 1062 жыды[10]; 1885 год — 1531 чал.; 1897 год — 2790 чал.
- XX стагодзьдзе: 1931 год — 3815 чал.; 1973 год — 8,6 тыс. чал.; 1991 год — 11,1 тыс. чал.; 1999 год — 11 460 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2001 год — 11,3 тыс. чал.[11]; 2004 год — 10,9 тыс. чал.; 2006 год — 10,7 тыс. чал.; 2009 год — 10 869 чал.[12] (перапіс); 2015 год — 10 554 чал.[13]; 2016 год — 10 592 чал.[14]; 2017 год — 10 709 чал.[15]; 2018 год — 10 717 чал.[1]
Рэлігія
У 1990-я гады ў Скідзелі збудавалі новы касьцёл, у 2005 годзе — царкву.
Адукацыя
У Скідзелі працуюць 3 сярэднія, музычная і спартовая школы, 5 дашкольных установаў.
Мэдыцына
Мэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляе меская лякарня.
Культура
Дзеюць 2 дамы культуры, 3 бібліятэкі.
Забудова
Вуліцы і пляцы
Афіцыйная назва | Гістарычная назва |
Гагарына вуліца | Гарадзенская вуліца (частка) Магільніцкая вуліца (частка) |
Інтэрнацыянальная вуліца | Татарская вуліца |
Леніна вуліца | Астрынская вуліца (частка) Луньненская вуліца (частка) |
Чырвонаармейская вуліца | Індурская вуліца |
Шчагалёва вуліца | Катранская вуліца |
Бяз назвы | Рынак пляц |
У тэлефонным даведніку 1939 году ўпамінаюцца Афіцэрская, Палявая, Рынкавая, Фабрычная, Чыгуначная і Школьная вуліцы[16].
Remove ads
Эканоміка
Прадпрыемствы харчовай і будаўнічых матэрыялаў прамысловасьці.
Турыстычная інфармацыя
Інфраструктура
Дзее музэй беларускага паэта Міхася Васілька. Спыніцца можна ў мескім гатэлі[17].
Славутасьці
- Ешыбот (пачатак ХХ ст.)
- Капліца Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі (1870)
- Парк пры былой сядзібе Антановічаў і Чацьвярцінскіх (1840-я), брама (1899) і гаспадарчыя пабудовы (XIX ст.)
- Царква Сьвятога Міхала Арханёла (1851)
- Чыгуначная станцыя (1-я палова ХХ ст.)
Страчаная спадчына
- Сядзіба Антановічаў і Чацьвярцінскіх (XIX ст.)
- Царква Покрыва Багародзіцы (1867—1870)
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads